Іаган Эдуард Эрдман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаган Эдуард Эрдман
ням.: Johann Eduard Erdmann
Дата нараджэння 13 чэрвеня 1805(1805-06-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 1892(1892-06-12)[2] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Johann Wilhelm Erdmann[d]
Маці Elisabeth Dorothea Erdmann[d]
Род дзейнасці філосаф, пісьменнік-дакументаліст, выкладчык універсітэта
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель[5]
Школа/традыцыя Гегельянства
Кірунак Заходняя філасофія
Перыяд Філасофія XIX стагоддзя
Асноўныя інтарэсы метафізіка, логіка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаган Эдуард Эрдман (ням.: Johann Eduard Erdmann; 13 чэрвеня 1805, Вольмар — 12 чэрвеня 1892, Гале) — нямецкі філосаф.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іаган Эдуард Эрдман вывучаў тэалогію у Дэрпцкім універсітэце, а затым у Берліне, там жа ў 1834 годзе абараніў дысертацыю. Знаходзіўся пад уплывам Гегеля.

З 1836 года і да самай смерці выкладаў ва ўніверсітэце Хале, з 1839 года прафесар.

Асноўнай навуковай заслугай Эрдмана з'яўляецца двухтомны «Нарыс гісторыі філасофіі» (ням.: Grundriß der Geschichte der Philosophie; 1866), у якім прадпрынятая спроба прадставіць гісторыю філасофіі як бесперапынны ланцужок адказаў на вечныя пытанні, якія стаяць перад чалавецтвам. Эрдману належаць таксама кнігі «Цела і душа» (ням.: Leib und Seele; 1837), «Асновы псіхалогіі» (ням.: Grundriß der Psychologie; 1840), «Асновы логікі і метафізікі» (ням.: Grundriß der Logik und Metaphysik; 1841) і іншыя.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Johann Eduard Erdmann // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. а б в Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура і крыніцы[правіць | правіць зыходнік]