Іван Мештравіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Мештравіч
Дата нараджэння 15 жніўня 1883(1883-08-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 1962(1962-01-15) (78 гадоў) ці 16 студзеня 1962(1962-01-16)[3][4] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Mate Meštrović[d]
Альма-матар
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах Заграб[6]
Узнагароды
Austrian Decoration for Science and Art
mdc.hr/mestrovic (харв.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Ме́штравіч (вымаўленне ), (харв.: Ivan Meštrović,15 жніўня 1883, Урполье, Аўстра-Венгрыя (цяпер Харватыя) — 16 студзеня 1962, Саўт-Бенд, штат Індыяна) — харвацкі скульптар і архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іван Мештравіч нарадзіўся ў 1883 годзе ў Славоніі ў невялікім пасёлку Урполье непадалёк ад Джакава, у сям’і каменячосаў. З дзяцінства адрозніваўся выдатнымі мастацкімі здольнасцямі. Навучаўся спачатку ў Спліце ў Харальда Білініча; потым, у 1901—1905 гадах — у Вене, у Акадэміі мастацтваў. У маладосці Мештравіч займаўся таксама жывапісам, аднак затым сканцэнтраваўся на скульптуры, галоўным чынам, на партрэтнай. Пасля заканчэння вучобы жыў спачатку ў Італіі, затым у Парыжы, дзе пазнаёміўся з Агюстам Радэнам, які высока ацаніў талент маладога скульптара, а таксама з Маёлем і Бурдэлем. Падчас Першай сусветнай вайны быў адным з удзельнікаў Югаславянскага камітэта ў Лондане, які змагаўся за незалежнасць паўднёвых славян ад Аўстра-Венгрыі. Пасля заканчэння вайны вярнуўся на радзіму. У 1922 г. стаў дырэктарам Акадэміі мастацтваў у Заграбе.

На 1920-30-я гады прыйшоўся пік творчай актыўнасці Мештравіча, у гэты час ён стварыў большую частку сваіх знакамітых скульптур.

Маўзалей Мештравіча

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны быў арыштаваны ўсташамі, — аднак, у 1942 г., пры садзейнічанні Ватыкана, вызвалены і змог з’ехаць у Швейцарыю. у 1947 г. пераехаў у ЗША. У 1954 годзе атрымаў амерыканскае грамадзянства. Выкладаў у амерыканскіх універсітэтах. Пахаваны на радзіме, у маўзалеі, праект якога Мештравіч стварыў сам, у вёсцы Атавіцы непадалёк ад Дрніша.

Свой дом у Спліце і размешчаныя ў ім працы аўтар у 1952 завяшчаў рэспубліцы Югаславія. У наш час у ім функцыянуе музей Івана Мештравіча.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш вядомыя творы Мештравіча:

Помнікі:

Збудаванні:

Зноскі

  1. Ivan Meštrovic // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ivan Mestrovic // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 24 студзеня 2020.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тупицын И. К. Иван Мештрович. — М., 1967. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]