Ірына Ханунік-Рамбальская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Ханунік-Рамбальская
Імя пры нараджэнні Ірына Рамбальская
Род дзейнасці беларуская актрыса і тэлевядучая
Дата нараджэння 8 лютага
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Маці Ала Паўлаўна Назарава
Муж Джэймс Ханунік
Дзеці Ізабела
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ірына Ханунік-Рамбальская — беларуская актрыса і тэлевядучая. Вядучая тэлепраектаў «Большой завтрак» і «Столичные подробности» на тэлеканале «СТБ». [1] Адна з вядучых навін «24 часа».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ірына Ханунік-Рамбальская скончыла школу з залатым медалём і атрымала адукацыю юрыста (чырвоны дыплом). Пасля навучэння прайшла юрыдычную практыку. Працавала фотамадэллю (з 12 год). [2] Таксама паўтары гады адвучылася на факультэце журналістыкі. [3]

На тэлеканале «СТБ» з 2006 года[1]. Напачатку ездзіла на здымкі з карэспандэнтамі, затым пачала самастойна здымаць рэпартажы, а праз паўгады стала вядучай «Столичные подробности».

У 2011 годдзе Ірына Ханунік-Рамбальская заваявала тытул супермаделі на міжнародным конкурсе прыгажосці «Міссіс Сусвет — 2011», які адбыўся ў Балгарыі. У 2012 годдзе яна стала пераможцай міжнароднаго конкурса прыгажосці Mrs. Multiverse International, фінал якога адбыўся 18 сакавіка в Амстэрдаме (Нідерланды)[4].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

  • Маці — Алла Паўлаўна Назарава.
  • Муж — Джэймс (нар. 14 лютага).
  • Дачка — Ізабела (нар. 31 снежня).[2]

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Разбіты лёс (руск.: Разбитая судьба), 2010 г.;
  • Усё, што нам трэба (руск.: Всё, что нам нужно), 2010 г.;[5]
  • Каціна шчасце (руск.: Катино счастье).[3]

Зноскі

  1. а б Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Лица СТВ. Сайт СТВ. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2011. Праверана 4 чэрвеня 2011.
  2. а б Семейный альбом Ирины Хануник-Ромбальской (руск.). news.21.by (21 красавіка 2010). Праверана 4 чэрвеня 2011.
  3. а б Ю. Цяльцеўская. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). «Аргументы и факты в Белоруссии» (28 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2011. Праверана 4 чэрвеня 2011.
  4. Ведущая СТВ Ирина Хануник-Ромбальская победила на конкурсе красоты Mrs. Multiverse International (руск.). Новости Беларуси. БЕЛТА (19 сакавіка 2010). Праверана 24 сакавіка 2012.
  5. Ирина Хануник-Ромбальская (руск.). Актрисы. kino-teatr.ru (3 мая 2011). Праверана 4 чэрвеня 2011.