Абдул Калам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абдул Калам
Памылка Lua: expandTemplate: template "lang-awa" does not exist.
прэзідэнт Індыі[d]
25 ліпеня 2002 — 25 ліпеня 2007
Папярэднік Качэрыл Раман Нараянан
Пераемнік Працібха Паціл

Нараджэнне 15 кастрычніка 1931(1931-10-15)[1][2][…]
Смерць 27 ліпеня 2015(2015-07-27)[1][3][…] (83 гады)
Веравызнанне суніты і іслам
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера aerospace engineering[d], самалётабудаўнічае прадпрыемства[d][4][5], паэзія[4], палітыка[4] і навука[4]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт abdulkalam.nic.in/profil…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Авур Пакір Джаінулабдзін Абдул Калам Марайкаяр (англ.: Avul Pakir Jainulabdeen Abdul Kalam Maraikkayar, там.: அவுல் பகிர் ஜைனுலாப்தீன் அப்துல் கலாம்; нар. 15 кастрычніка 1931 — 27 ліпеня 2015) — прэзідэнт Індыі з ліпеня 2002 па ліпень 2007.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Таміл па нацыянальнасці, мусульманін па веравызнанні. Нарадзіўся 15 кастрычніка 1931 года ў мястэчку Рамешварам на поўдні штата Тамілнад ў сям’і беднага рыбака, Абдул Калам з дзяцінства адрозніваўся не толькі зайздроснай упартасцю ў атрыманні ведаў у школе, але і велізарнай працавітасцю і адказнасцю, дапамагаючы сваёй сям’і продажам газет у вольны ад школы час.

У 1950 ён паступіў у каледж Сент Джозэф ў г. Трычы, а ў 1954 — у Мадраскі тэхналагічны інстытут, дзе атрымаў дыплом авіяінжынера. З 1958 працаваў у Арганізацыі абаронных даследаванняў, з 1963 перайшоў у індыйскую арганізацыю касмічных даследаванняў.

З 1992 па 1999 Калам быў дарадцам па навуцы міністра абароны і кіраўніком Дэпартамента абаронных даследаванняў. Ён аўтар знакамітага тэхналагічнага плана-2002 па ператварэнні Індыі з краіны, што развіваецца ў развітую краіну. Перад прэзідэнцтвам займаў пасаду галоўнага дарадцы ўрада Індыі ў рангу міністра, адказнага за навукова-тэхнічнае развіццё ў стратэгічнай, эканамічнай і сацыяльнай абласцях.

Вядомы стратэгічным бачаннем развіцця Індыі і яе месца ў свеце. У сваёй кнізе «Індыя-2020» прапануе праграму ператварэння краіны ў тэхналагічную звышдзяржаву.

Памёр 27 ліпеня 2015 года[7].

Зноскі

  1. а б A.P.J. Abdul Kalam // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Avul Pakir Jainulabdeen (A. P. J.) Abdul Kalam // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б President APJ Abdul Kalam Dies at 83 Праверана 21 лютага 2018.
  4. а б в г д е ё ж Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. а б Czech National Authority Database Праверана 24 чэрвеня 2023.
  6. Education details of Dr. A.P.J Abdul Kalam - Careerindia Праверана 5 ліпеня 2018.
  7. У Індыі аб’яўлена тыднёвая жалоба Архівавана 5 сакавіка 2016.