Альберт Анкер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альберт Анкер
Albert Anker
Аўтапартрэт (1891)
Аўтапартрэт (1891)
Дата нараджэння 1 красавіка 1831(1831-04-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 ліпеня 1910(1910-07-16) (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці ілюстратар, мастак, pottery painter
Жанр партрэтны жывапіс[d]
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Шарль Глейр
Член у
Узнагароды
Званні доктар honoris causa Бернскага ўніверсітэта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анкер, Альберт (Albert Samuel Anker; 1 мая 183116 ліпеня 1910) — швейцарскі мастак.

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Альберт Анкер з'явіўся на свет другім з трох дзяцей у сям'і ветэрынара і жыў у Інсе (Ins). Ужо паміж 1845 і 1848 гадамі будучы мастак атрымаў першыя прыватныя ўрокі малявання ад Луіса Валінгера. У 1847 памерлі маці Анкера і яго брат, яшчэ праз пяць год у сям'і не стала яго сястры. З 1851 па 1854 год Альберт Анкер вывучаў тэалогію, першыя два гады ён правёў у Берне, а два наступныя — з кароткім перапынкамі ў Хале (Halle).

Пад канец 1853 года Анкер паведаміў свайму бацьку аб тым, што збіраецца скончыць вучобу, каб стаць мастаком. У 1854 бацька пайшоў насустрач выбару сына і Анкер пераехаў у Парыж, горад, які пасля наведвання яго Анкерам у 1851, значна ўразіў маладога мастака. Там ён стаў вучням швейцарскага жывапісца Чарльза Глэйра. Паміж 1855 і 1860 гадамі Альберт Анкер наведваў у Парыжы школу École Impériale et Spéciale des Beaux-Arts, у якой напрыклад ужо таксама атрымаў адукацыю П'ер-Аўгуст Рэнуар.

Калі ў 1859 цяжка захварэў і ў 1860 памёр яго бацька, пасля чаго Анкер узяў на сябе ўсе клопаты па дому ў Інсе. Там Анкер застаўся спачатку толькі на лета. У 1890 годзе мастак вырашыў змяніць месца свайго жыхарства і канчаткова перабраўся з Парыжу ў Інс. У 1864 ён ажаніўся з Аннай Руфлі, з якой ён выгадаваў шасцёра дзяцей.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Месцазнаходжанне твораў[правіць | правіць зыходнік]

Альберт Анкер, дзяўчынка з даміно

Творы Альберта Анкера знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях:

Самы вялікі прыватны калекцыянер твораў Анкера — Крыстаф Блохер.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

* Anker, Albert (ням.)