Альберта Томба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алімпійскія ўзнагароды
Альберта Томба ў 2009 годзе
Альберта Томба ў 2009 годзе
Гарналыжны спорт (мужчыны)
Золата Калгары 1988 Гіганцкі слалам
Золата Калгары 1988 Слалам
Золата Альбервіль 1992 Гіганцкі слалам
Срэбра Альбервіль 1992 Слалам
Срэбра Лмлехамер 1994 Слалам
Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянаты свету па гарналыжным спорце
Золата Сьера Невада 1996 Слалам
Золата Сьера Невада 1996 Гіганцкі слалам
Бронза Кранс Мантана 1987 Гіганцкі слалам
Бронза Сестрыерэ 1997 Слалам

Альберта Томба (італ.: Alberto Tomba; нар. 19 снежня 1966 года, Сан-Ладзара-дзі-Савена, Італія) — знакаміты італьянскі гарналыжнік, трохразовы алімпійскі чэмпіён, двухразовы чэмпіён свету, уладальнік Кубка свету. Спецыялізаваўся ў слаламе і гіганцкім слаламе.

Спартыўная мянушка — «Томба ла Бомба» (італ.: Tomba la Bomba). Алімпійскі чэмпіён 1988 года ў слаламе і гіганцкім слаламе (Калгары, Канада). У 1992 годзе ў Альбервіль (Францыя) выйграў «золата» ў гіганцкім слаламе і «срэбра» ў слаламе. Там жа Томба быў удастоены гонару несці сцяг Італіі на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды.

Яшчэ адно «срэбра» Томба выйграў на слаламных трасах Лілехамеры (Нарвегія) у 1994 годзе.

Фінішаваў без узнагарод на Белай Алімпіядзе-98 у Нагана (Японія).

Уладальнік Кубка свету па гарналыжным спорце ў агульным заліку ў сезоне 1994-95. У 1998 годзе пайшоў з вялікага спорту, атрымаўшы ў агульнай складанасці 50 перамог у Кубку свету (35 — слалам, 15 — гіганцкі слалам). Па ліку перамог на этапах Кубка свету саступае толькі Інгемару Стэнмарку (86) і Херману Маеру (54).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]