Аляксандр Міхайлавіч Прохараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Міхайлавіч Прохараў
руск.: Александр Прохоров
Дата нараджэння 11 ліпеня 1916(1916-07-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 2002(2002-01-08)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Галіна Шалепіна[d]
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта, рэдактар
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1952)
Навуковае званне прафесар,
акадэмік АН СССР (1966)
акадэмік РАН (1991)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік У. В. Мігулін
С. М. Рытаў
Вядомыя вучні Яўген Паўлавіч Веліхаў, Yevgeny Dianov[d], Nikolay Karlov[d], Vyacheslav Osiko[d], Мікалай Генадзевіч Басаў і Pavel Pavlovich Pashinin[d]
Вядомы як адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР прэмія Савета Міністраў СССР прэмія Савета Міністраў СССР
Узнагароды
Нобелеўская прэмія — 1964 Нобелеўская прэмія па фізіцы (1964)
Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава — 1987 Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава (1987)
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1969 Герой Сацыялістычнай Працы  — 1986
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Леніна  — 1981 Ордэн Айчыннай вайны I ступені Медаль «За адвагу»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы»
Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндр Міха́йлавіч Про́хараў (11 ліпеня 1916, Атэртан, штат Квінсленд, Аўстралія8 студзеня 2002, Масква) — выдатны савецкі і расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1964) (сумесна з Мікалаем Басавым і Чарльзам Таўнсам), адзін з вынаходнікаў лазерных тэхналогій. Акадэмік РАН (1966, член-карэспандэнт 1960). Замежны член НАН Беларусі (1995), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1972) і АН іншых краін. Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1969, 1986).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1939). У 1939—1941 і 1944—1982 у Фізічным інстытуце АН СССР (з 1968 намеснік дырэктара). Адначасова з 1954 прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, з 1973 загадчык кафедры Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута, у 1973—1992 акадэмік-сакратар Аддзялення агульнай фізікі і астраноміі РАН, у 1982—1998 дырэктар Інстытута агульнай фізікі РАН (з 1998 ганаровы дырэктар). З 1969 старшыня Навукова-рэдакцыйнага савета выдавецтва «Савецкая энцыклапедыя» (цяпер «Вялікая Расійская энцыклапедыя»); у 1969—1978 галоўны рэдактар 3-га выдання Вялікай Савецкай Энцыклапедыі.

Навуковы ўклад[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па тэорыі нелінейных ваганняў, фізіцы сінхратроннага выпрамянення, радыёспектраскапіі, квантавай электроніцы, фізіцы цвёрдага цела і магнітных з’яў, радыёфізіцы, нелінейнай і валаконнай оптыцы, лазернай фізіцы і тэхніцы, дастасаваннях лазераў у прамысловасці, медыцыне, сувязі і інш.

Разам з М. Г. Басавым стварыў першы квантавы генератар — мазер (1954), прапанаваў метад стварэння асяроддзяў з адмоўным паглынаннем (1955), які выкарыстаны ў першым лазеры. Прапанаваў адкрыты рэзанатар для субміліметровых хваль (1958).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Методы изготовления астрономической оптики М., 1980 (разам з Э. А.Вітрычэнкам, Я. В. Трушыным).
  • Научные основы прогрессивной технологии. М., 1982 (у сааўт.).
  • Квантавая электроника. М., 1996.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]