Аляксандр Уладзіслававіч Казулін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Казулін
Ганаровы старшыня БСДП (Г)
10 красавіка 2005 — 3 жніўня 2008
Папярэднік Анатоль Ляўковіч
Пераемнік Анатоль Ляўковіч
Рэктар БДУ
1996 — 2003
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Фёдар Капуцкі
Пераемнік Васіль Стражаў

Нараджэнне 25 лістапада 1955(1955-11-25) (68 гадоў)
Жонка Ірына Казуліна
Дзеці Вольга і Юлія
Нацыянальнасць беларус
Веравызнанне праваслаўе
Партыя беспартыйны
Адукацыя
Навуковая ступень доктар педагагічных навук
Навуковае званне
Прафесія матэматык
Дзейнасць палітык, міністр
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера адукацыйныя тэхналогіі[d]
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўную адзнаку»
Сайт kozylin.com

Аляксандр Уладзіслававіч Казулін (нарадзіўся 25 лістапада 1955, Мінск) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч, палітзняволены, вязень сумлення. Былы лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), акадэмік Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь, акадэмік Міжнароднай акадэміі вышэйшай школы, ганаровы прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, віцэ-прэзідэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў, старшыня Таварыства «Беларусь-Аўстрыя». Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1988), доктар педагагічных навук (1996). Прафесар. Акадэмік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і рабочага і настаўніцы. Беларус. Вучыўся на вячэрнім аддзяленні матэматычнага факультэта БДУ (19721974), адначасова працаваў у школе лабарантам кабінета фізікі. Служыў на Балтыйскім флоце ў марской пяхоце (19741976). Пасля працаваў у кузнечным цэху Мінскага трактарнага завода. У 19761983— студэнт механіка-матэматычнага факультэта БДУ. Скончыў універсітэт з чырвоным дыпломам. Актыўна ўдзельнічаў у студэнцкім руху, пяць раз выязджаў камандзірам будаўнічых атрадаў. Быў камандзірам першага камуністычнага будаўнічага атрада Савецкага Саюза. У 19831986— сакратар камітэта камсамола БДУ. У 19861988 працаваў у БДУ выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам, дэканам факультэта. Актыўна займаўся навуковай, педагагічнай і грамадскай дзейнасцю. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па праблемах аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў.

У 19881996 працаваў у Міністэрстве адукацыі БССР (потым РБ) — начальнік аддзела аналітычнай работы і перспектыўнага развіцця, начальнік вядучага ўпраўлення перспектыўнага развіцця і безадрыўнай адукацыі, з 1992 — намеснікам міністра. Паводле ўказа Прэзідэнта ад 11 кастрычніка 1994 года № 140 быў прызначаны намеснікам Міністра адукацыі і навукі РБ. Зрабіў значны ўклад у станаўленне сістэмы адукацыі незалежнай беларускай дзяржавы, быў ініцыятарам яе рэфарміравання і перакладу на інавацыйны шлях развіцця. Адзін з аўтараў закона «Аб адукацыі» РБ. Адначасова не перарываў навуковай працы, абараніў доктарскую дысертацыю па новых адукацыйных тэхналогіях.

У 1996 прызначаны Рэктарам БДУ. У 2000 абраны на гэтую жа пасаду абсалютнай большасцю Аб’яднанага Савета ўніверсітэта. З 1998 па 2001— член урада РБ, міністр. Быў старшынёй Савета Рэктараў ВНУ Беларусі, членам Прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Падчас працы рэктарам БДУ выявіў сябе як рэфарматар. БДУ першым у краіне ажыццявіў пераход на шматузроўневую сістэму падрыхтоўкі адмыслоўцаў на ўзор вядучых еўрапейскіх універсітэтаў. Пачата падрыхтоўка адмыслоўцаў па шматлікіх навуковых напрамках. А. Казулін актыўна садзейнічаў развіццю міжнародных сувязяў БДУ. Падчас яго працы рэктарам падпісана больш за 50 дагавораў аб супрацоўніцтве з замежнымі ўніверсітэтамі. У Маскоўскім дзяржаўным універсітэце сумесна з БДУ быў створаны Адукацыйны навукова-даследчы цэнтр МДУ-БДУ.

2001 год — выбары прэзідэнта РБ, па іх выніках у БДУ Лукашэнку падтрымала прыкладна толькі пятая частка студэнтаў і супрацоўнікаў. На другім з’ездзе настаўнікаў 3 лістапада 2001 года Лукашэнка прызнаўся, што не заслужыў ад БДУ такога выніку[1].

17 лістапада 2003 указам прэзідэнта вызвалены ад пасады рэктара БДУ ў сувязі са скандалам вакол УП «Унікашмет БДУ» (руск.: УП «Унидрагмет БГУ»). На пасаду рэктара БДУ быў прызначаны Васіль Стражаў.

10.4.2005 абраны на аб’яднальным з’ездзе старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). У 2005 стаў заснавальнікам і каардынатарам грамадзянскай ініцыятывы па стварэнні Агульнанацыянальнага руху «Воля народа». У снежні 2005 А. Казулін быў зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. На выбарах атрымаў 2,3 % галасоў. 25 сакавіка 2006 быў арыштаваны падчас масавых выступаў грамадзян супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і асуджаны на 5,5 гадоў пазбаўлення свабоды «за злоснае хуліганства і арганізацыю масавых беспарадкаў». Увосень 2006 вытрымаў працяглую 53-хдневную галадоўку, патрабуючы разгляду беларускага пытання ў Савеце Бяспекі ААН[2]. Аляксандр Казулін прызнаны «Міжнароднай Амністыяй» Вязнем сумлення[3].

З моманту зняволення А. Казуліна (сакавік 2006) абавязкі старшыні БСДП (Г) выконваў Анатоль Ляўковіч. 4 сакавіка 2007 А. Казулін перавыбраны старшынёй БСДП (Г). 26 лютага 2008 быў вызвалены на трое сутак для ўдзелу ў пахаваннях жонкі — Ірыны Казулінай, якая памёрла 23 лютага 2008 на 49-м годзе жыцця ад цяжкай працяглай хваробы. 3 жніўня 2008 на з’ездзе БСДП (Г) быў перавыбраны лідар партыі, замест вязня А. Казуліна лідарам партыі абраны яго былы намеснік Анатоль Ляўковіч. Аляксандр Казулін памілаваны 16 жніўня 2008 разам з Андрэем Кімам і Сяргеем Парсюкевічам паводле спецыяльнага ўказа прэзідэнта. 21 снежня 2008 Казулін заявіў аб выхадзе з БСДП (Г).

Мае дзвюх дочак. Захапляецца вялікім тэнісам, валейболам, шахматамі.

Узнагароджаны медалём «За трудовое отличие».

Зноскі

  1. http://novychas.by/palityka/vybary-2006-pa-pravilah-i-bez
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2017. Праверана 29 сакавіка 2017.
  3. https://en.wikipedia.org/wiki/Category:Amnesty_International_prisoners_of_conscience_held_by_Belarus

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Козулин Александр Владиславович // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]