Андрэй Баболя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Баболя
польск.: Andrzej Bobola
Свецкае імя Андрэй Баболя
Дата нараджэння 30 лістапада 1591(1591-11-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 мая 1657(1657-05-16)[3] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца у Каталіцкай царкве
Услаўлены у 1938
Беатыфікаваны 30 кастрычніка 1853 года
Кананізаваны 17 красавіка 1938
У ліку каталіцкі святы
Галоўная святыня мошчы ў Варшаве
Дзень памяці 16 мая
Заступнік Польшча, Беларусь, Пінск
Падзвіжніцтва прапаведнік
Альма-матар
Бацька Mikołaj Bobola[d]
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Баболя (30.11.1591, в. Страхоціна, каля г. Санак, цяпер у Падкарпацкім ваяводстве, Польшча — 16.5.1657) — рэлігійны каталіцкі дзеяч, місіянер.

Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію (1616), Віленскую тэалагічную акадэмію (1622). Член ордэна езуітаў (1611), ксёндз (1622). Працаваў у езуіцкіх установах Нясвіжа (1623-24), Вільні (1625-30), Бабруйска (1630-33), Плоцка (1633-38), Варшавы і Ломжы (1638-42), з 1642 у Пінску (у 1646-52 наездамі таксама жыў у Вільні).

Андрэй Баболя праславіўся як знаўца твораў грэчаскіх айцоў царквы і здольны прамоўца, што дазваляла яму перамагаць прадстаўнікоў праваслаўя ў дыспутах і схіляць іх да каталіцызму. Быў празваны «душахватам», «апосталам Піншчыны».

У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў схоплены і закатаваны ў Янаве-Палескім (цяпер г. Іванава Брэсцкай вобл.) атрадам казакаў палкоўніка А. 3дановіча.

Цела Андрэя Баболі пазней перавезена ў Пінск і пахавана ў крыпце касцёла езуітаў; у 1702 годзе эксгумавана і знойдзена нятленным. Культ Андрэя Баболі пачаў пашырацца ў Рэчы Паспалітай, потым у Аўстрыі і Германіі. 30.10.1853 беатыфікаваны. У 1808 яго цела перавезена ў Полацк, у 1922—1924 экспанавалася ў Маскве ў музеі медыцыны, 18.5.1924 перавезена ў Рым у езуіцкі сабор Іль-Джэзу.

Перавозка мошчаў бласлаўлёнага Андрэя Баболі з Масквы ў Рым[правіць | правіць зыходнік]

Перавозку мошчаў бласлаўлёнага Андрэя Баболі з Масквы ў Рым у кастрычніку 1923 года як дыпламатычны кур’ер здзейсніў езуіцкі святар Луі Галахер.

У кастрычніку 1923 года Луі Галахеру, які працаваў у складзе папскай місіі дапамогі галадаючым у Расіі, было даручана перавезці мошчы бласлаўлёнага Андрэя Баболі з Масквы ў Рым[4]. Для гэтага савецкія ўлады выдалі яму дыпламатычны пашпарт і груз быў абвешчаны дыпламатычнай поштай[4].

3 кастрычніка ў музеі выяўленчага мастацтва ў Маскве Галахер у прысутнасці прадстаўнікоў уладаў агледзеў труну з целам бласлаўлёнага Андрэя[4]. Труна была размешчана ў драўлянай скрыні, якую запламбавалі пячаткамі Пія XI і маскоўскай мытні[4]

Дыпламатычны багаж загрузілі ў асобны вагон і адправілі ў складзе паштовага цягніка ў Адэсу[5]. У Бранску да цягніка для аховы прычапілі вагон з салдатамі, каб папярэдзіць магчымае нападзенне бандытаў[5]. У Кіеве ледзь не адбылася затрымка, бо начальнік вакзала адмаўляўся без загаду прычапіць спецыяльны вагон да цягніка ў Адэсу. Але з дапамогай агента ДПУ ўдалося ўнікнуць затрымкі[6].

6 кастрычніка Галахер прыбыў у Адэсу[6]. Ён планаваў на параходзе «Чычэрын» даставіць груз у Канстанцінопаль і перадаць прадстаўнікам Ватыкана. Аднак высветлілася, што «Чычэрын» затрымаўся ў Канстанцінопалі пра эпідэмію халеры. Галахеру давялося тры тыдні чакаць у Адэсе[6].

Урэшце, 27 кастрычніка «Чычэрын» прыбыў у Адэсу, і наступным днём Галахер адправіўся ў шлях[6]. Па прыбыцці ў Канстанцінопаль ён з дапамогай турэцкага пасла здолеў без затрымак правесці дыпламатычны груз праз мытню[6]. 4 лістапада мошчы бласлаўлёнага Андрэя перададзены прадстаўнікам Ватыкана і адпраўлены ў Італію

17 красавіка 1938 года Андрэй Баболя кананізаваны (дзень памяці 16 мая), пасля чаго мошчы перавезены ў Варшаву. У 1958 годзе Папа Пій XII выдаў энцыкліку з нагоды 300-годдзя спачыну святога. Андрэй Баболя лічыцца галоўным патронам Пінскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі, а таксама ўшаноўваецца як адзін з патронаў Віленскай, Ломжынскай, Плоцкай, Вармінскай дыяцэзій.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3878703.html
  3. Andrzej Bobola h. Leliwa // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. а б в г A Jesuit Cossack: A Memoir by Louis J. Gallagher 2020, с. 52.
  5. а б A Jesuit Cossack: A Memoir by Louis J. Gallagher 2020, с. 53.
  6. а б в г д A Jesuit Cossack: A Memoir by Louis J. Gallagher 2020, с. 54.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]