Андрэй Мікалаевіч Шаўчэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Андрэй Шаўчэнка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Мікалаевіч Шаўчэнка
Мянушка Шэва
Нарадзіўся 29 верасня 1976(1976-09-29)[1][2] (47 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 183 см
Вага 72 кг
Пазіцыя нападнік
Маладзёжныя клубы
1986—1993 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік/Украіна Дынама (Кіеў)
Клубная кар’ера[* 1]
1993—1999 Украіна Дынама (Кіеў) 117 (80)
1999—2006 Італія Мілан 208 (147)
2006—2009 Англія Чэлсі 48 (21)
2008—2009   Італія Мілан 18 (0)
2009—2012 Украіна Дынама (Кіеў) 55 (27)
1993—2012 Усяго за кар’еру 446 (278)
Нацыянальная зборная[* 2]
1994—1995 Украіна Украіна (да 19) 8 (5)
1994—1995 Украіна Украіна (да 21) 7 (6)
1995—2012 Украіна Украіна 111 (48)
Трэнерская кар’ера
2016 Украіна Украіна трэнер
2016—2021 Украіна Украіна
2021—2022 Італія Джэноа
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Мікалаевіч Шаўчэнка (укр.: Андрій Миколайович Шевченко; нар. 29 верасня 1976, Дзвіркіўшчына Кіеўскай вобласці) — украінскі футбаліст (нападнік) і трэнер. Самы тытулаваны футбаліст Украіны і постсавецкай прасторы. Найлепшы бамбардзір (60 мячоў) і былы капітан зборнай Украіны. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Украіны (2016—2021). Нацыянальная легенда Украіны (2022).

Уладальнік «Залатога мяча» 2004 года. Чатыры разы станавіўся найлепшым бамбардзірам Лігі чэмпіёнаў, тройчы — чэмпіянату Італіі. Другі бамбардзір у гісторыі «Мілана», найлепшы бамбардзір у гісторыі міланскіх дэрбі. Шэсць разоў прызнаваўся найлепшым футбалістам Украіны. Заслужаны майстар спорту Украіны.

27 ліпеня 2012 года абвясціў аб завяршэнні спартыўнай кар’еры і пра зыход у палітыку, каб прыняць удзел у парламенцкіх выбарах 2012 года ў праекце «Украіна — Наперад!». У выніку, партыя Шаўчэнкі не здолела прайсці ў парламент.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Андрэй Шаўчэнка нарадзіўся 29 верасня 1976 года ў вёсцы Дворкаўшчына, Ягацінскі раён (Кіеўская вобласць). Першыя гады яго жыцця прайшлі ў Дворкаўшчыне, затым у 1979 годзе сям’я пераехала ў Кіеў, у адзін з новых гарадскіх раёнаў — Абалонь.

Першыя крокі ў футболе Андрэй зрабіў на спортпляцоўцы сярэдняй школы № 216 (тут ён вучыўся з першага па дзесяты клас, у 1983—1993 гадах). Гуляў за каманду ЖЭКа, якой кіравала інструктар-жанчына. На адным з дзіцячых турніраў Шаўчэнка прыкмеціў трэнер дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы кіеўскага «Дынама» Аляксандр Шпакаў, запрасіўшы ў свой клас.

Бацькі Андрэя спачатку былі супраць захаплення сына. Мікалай Шаўчэнка хацеў, каб пасля заканчэння школы спадчыннік пайшоў па яго слядах — стаў вайскоўцам. Ды і ездзіць на трэніроўкі трэба было праз увесь горад. Але Шпакаў пераканаў Мікалая Рыгоравіча і маму Андрэя, Любоў Мікалаеўну, у тым, што ў іх дзіцяці ёсць перспектывы ў футболе. Але заняткі спортам ледзь не былі перакрэсленыя аварыяй на АЭС у Чарнобылі. Вясной 1986 года кіеўскіх школьнікаў спешна вывозілі далей ад рэгіёнаў, «пазначаных» радыяцыяй. Вярнуўшыся дадому, Андрэй усё роўна працягнуў гуляць у футбол.

У 1990 годзе на таварыскім турніры «Кубак Яна Раша» Андрэй стаў найлепшым бамбардзірам, прычым самым маладым з усіх удзельнікаў. Зорка футбольнага клуба «Ліверпул» і зборнай Уэльса Ян Раш пасля матча падарыў Шаўчэнку новыя бутсы.

Каманда, у якой выступаў Шаўчэнка (у 1992 Шпакава на трэнерскай пасадзе зменіць Аляксандр Лысенка), у жніўні 1991 года стала пераможцам апошняга першынства СССР сярод юнакоў 1976 года нараджэння. У яе складзе Шаўчэнкі, пачынаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы, заваяваў свае першыя міжнародныя прызы і тытулы.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Дынама» (Кіеў)[правіць | правіць зыходнік]

Андрэй Шаўчэнка на паштовай марцы

У 1986 годзе Шаўчэнку не ўдалося паступіць у футбольную школу. Нягледзячы на ​​гэта, ён прыцягнуў увагу скаўтаў кіеўскага «Дынама», гуляючы ў маладзёжным турніры. У 1990 годзе гуляў на Кубку Яна Раша, дзе ён стаў найлепшым бамбардзірам і атрымаў буцы ад Яна Раша. У сезоне 1993/1994 Шаўчэнка стаў найлепшым бамбардзірам «Дынама», забіўшы 12 галоў. Дэбют Шаўчэнкі ў асноўнай камандзе адбыўся 8 лістапад 1994, у Данецку, у матчы супраць «Шахцёра». Ён забіў свой першы гол за «Дынама» 1 снежня 1994 года ў матчы супраць «Дняпра». Гэта быў яго адзіны гол у гэтым сезоне, але ў тым жа годзе ён забіў адзін гол у двух праведзеных матчах у Лізе чэмпіёнаў. У наступным годзе Шаўчэнка забіў 16 галоў у 31 гульнях лігі і выйграў чэмпіянат. У сезоне 1996/1997 зноў выйграў чэмпіянат, забіўшы 6 галоў у 20 гульнях.

У сезоне 1997/1998 ён зрабіў хет-трык у матчы супраць «Барселоны» і быў прызнаны найлепшым украінскім іграком у Лізе чэмпіёнаў. Шаўчэнка забіў 19 галоў у 23 матчах у лізе і 6 галоў у 10 матчах Лігі чэмпіёнаў. У сезоне 1998/1999 Шаўчэнка забіў 33 галы і стаў найлепшым бамбардзірам лігі з 18 галамі. Таксама Шаўчэнка стаў найлепшым бамбардзірам Лігі чэмпіёнаў.

У свой першы перыяд гульні за «Дынама», ён забіў 106 галоў ва ўсіх спаборніцтвах, і выйграў пяць чэмпіянатаў Украіны (з 1995 па 1999 год), тры Кубкі Украіны і званне найлепшага бамбардзіра лігі ў 1998/1999.

«Мілан»[правіць | правіць зыходнік]

У маі 1999 года Шаўчэнка быў набыты «Міланам» за 25 мільёнаў долараў. Шаўчэнка дэбютаваў у камандзе 21 жніўня 1999 ў матчы на ​​Суперкубак Італіі супраць «Пармы». Яго дэбют у серыі А адбыўся 28 жніўня 1999 года ў матчы супраць «Лечэ», у той жа гульні ён забіў свой першы гол за «Мілан». У першы ж год Шаўчэнка стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Італіі, забіўшы 24 галы, пры гэтым забіўшы тры ў вароты рымскага «Лацыа» у адным з першых матчаў (4:4). Галоўным яго сапернікам у спрэчцы бамбардзіраў у тыя гады быў Эрнан Крэспа. У наступным сезоне Андрэй паўтарыў сваё дасягненне (24 галы ў чэмпіянаце), але Крэспа забіў на два больш. Таксама Шаўчэнка стаў другім замежнікам пасля Мішэля Плаціні, які стаў найлепшым бамбардзірам. У сезонах 2000/2001 і 2001/2002 адпаведна Шэва забіў 34 галы ў 51 афіцыйных матчах (24 у лізе), але «Мілан» не змог выйграць ніводнага трафея. Сезон 2002/2003 аказаўся больш паспяховым. Прабыўшы некалькі месяцаў без футбола з-за траўмы меніска, якую ён атрымаў у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Слована» з Лібераца, Шаўчэнка выйграў чэмпіянат Італіі і Лігу чэмпіёнаў, дзе ён забіў вырашальны гол у серыі пасляматчавых пенальці ў фінале ў вароты «Ювентуса». Ён быў першым украінскім футбалістам, што выйграў гэты трафей. Праз тры дні, Шаўчэнка таксама выйграў Кубак Італіі. У жніўні таго ж года ён выйграў Суперкубак УЕФА. У сезоне 2003/2004 Шаўчэнка выйграў чэмпіянат Італіі. Таксама ён выйграў званне найлепшага бамбардзіра лігі. Для «Мілана» гэта быў першы тытул за апошнія 4 гады, а для Шаўчэнка другі ў кар’еры. У жніўні 2004 года Шаўчэнка таксама выйграў Суперкубак Італіі, зрабіўшы ў ім хет-трык. У снежні 2004 года Шаўчэнка быў узнагароджаны «Залатым мячом» як найлепшы ігрок у Еўропе, у сакавіку 2004 года ён быў унесены ў спіс ФІФА 100, складзены Пеле. Таксама ў 2004 годзе Шаўчэнка атрымаў званне Героя Украіны. Сезон 2004/2005 Мілан скончыў на другім месцы, дзякуючы 17 галам Шаўчэнкі. Таксама гулец забіў 6 галоў у 11 матчах Лігі чэмпіёнаў. Таксама «Мілан» выйшаў у фінал гэтага турніру, ў якім каманда прайграла «Ліверпулу» па пенальці 5:3. Матч скончыўся з лікам 3:3 пасля асноўнага і дадатковага часу. У серыі пенальці Шаўчэнка прабіў вырашальны ўдар, але яго парыраваў брамнік. У сезоне 2005/2006 Шаўчэнка забіў 19 галоў у 28 гульнях у лізе і 9 галоў у 12 матчах Лігі чэмпіёнаў. 23 лістапада 2005 года, у матчы першага этапу Лігі чэмпіёнаў супраць «Фенербахчэ», забіў чатыры галы. Разам з Марка ван Бастэнам, Сімонэ Індзагі, Дада Пршо, Рудам ван Ністэлроем, Ліянелем Месі, Бафецімбі Гамісам, Марыа Гомесам і Робертам Левандоўскім уваходзіць у спіс футбалістаў, якім скарылася такая планка. 8 лютага 2006 года Шаўчэнка стаў другім бамбардзірам у гісторыі «Мілана», пасля Гунара Нордаля. Гэта здарылася ў матчы супраць «Трэвіза». Апошняй гульнёй Шэвы за «Мілан» быў паядынак з «Пармай», 7 мая 2006 года. Ён быў вымушаны пакінуць поле з-за траўмы ўжо на восьмай хвіліне. 14 мая 2006 года ў матчы «Мілан» — «Рома» заўзятары са спевамі і банерамі прасілі Шаўчэнку застацца ў «Мілане». 12 мая 2006 года прэзідэнт «Мілана» Сільвіа Берлусконі сказаў: «Шаўчэнка хоча з’ехаць у Англію». Гэта стала аб’ектам абмеркавання СМІ і мноствам чутак.

" Гэта бескарысна, хаваць такія рэчы. Калі я пайшоў да прэзідэнта, мы казалі аб шматлікіх рэчах, у тым ліку аб магчымасці памяняць каманду. Пакуль мы казалі, нічога не вырашана. Але я хачу ўдакладніць, што мой магчымы ад'езд не звязаны з маімі адносінамі з «Міланам». Гэта было б рашэннем, прынятым выключна для маёй сям'і. Я выказваю велізарную падзяку заўзятарам за тое, што яны мяне падтрымліваюць. "

Пазней высветлілася, што Шаўчэнка не будзе працягваць кантракт.

«Чэлсі»[правіць | правіць зыходнік]

Пасля сямі гадоў выступаў за італьянскі «Мілан», Шаўчэнка вырашыў перабрацца ў Лондан, у клуб Рамана Абрамовіча «Чэлсі». Сума яго трансферу склала каля 30 млн фунтаў. У першай жа гульні за новы клуб, ён стаў аўтарам гола: гэта быў матч за Суперкубак Англіі «Ліверпул» — «Чэлсі», які завяршыўся перамогай «Ліверпула» з лікам 2:1. Але, нягледзячы на нядрэнны пачатак і давер тагачаснага трэнера «Чэлсі» Жазэ Маўрынью, кар’ера Шаўчэнкі ў Англіі не была ўдалай. За два гады ў «Чэлсі» ён перанёс дзве аперацыі і цяжкую траўму спіны.

Вяртанне ў «Мілан»[правіць | правіць зыходнік]

23 жніўня 2008 года, пасля двух гадоў у Лондане, афіцыйны сайт «Чэлсі» паведаміў аб вяртанні Шаўчэнка ў «Мілан» у гадавую арэнду з магчымым правам выкупу. Вярнуўшыся, Шаўчэнка гуляў пад 76-м нумарам, паколькі яго любімая «сямёрка» была занятая Алешандры Пату.

2 кастрычніка ў першым раундзе Кубка УЕФА ў матчы супраць «Цюрыха» Андрэй Шаўчэнка забіў свой першы гол пасля вяртання ў «Мілан». У першай палове сезона ён забіў па галу ў Кубку УЕФА і Кубку Італіі («Лацыа»). Перастаўшы пасля Новага года трапляць у склад «расанеры», Андрэй забіваў ужо выключна ў таварыскіх матчах, якія «Мілан» праводзіў пасярод сезона. Нягледзячы на ​​высокую рэзультатыўнасць (4 галы «Гановеру», зборнай венгерскай Лігі і «Тыране»), недавер трэнера так і не дазволіў Шаўчэнку паразіць вароты сапернікаў у Серыі А.

Па заканчэнні сезона кіраўніцтва «Мілана» паведаміла пра жаданне будаваць новую каманду — клуб пакінулі галоўны трэнер Карла Анчэлоці, ігракі — Мальдзіні, Кака і Шаўчэнка.

12 чэрвеня 2009 года з’явілася паведамленне пра тое, што «Мілан» не будзе працягваць арэнду Шаўчэнкі і яму неабходна будзе вярнуцца ў «Чэлсі», кантракт з якім будзе ў сіле яшчэ год.

Вяртанне ў «Дынама» (Кіеў)[правіць | правіць зыходнік]

27 жніўня 2009 галоўны трэнер «Чэлсі» Карла Анчэлоці паведаміў Шаўчэнка, што не плануе ўключаць яго ў заяўку на Лігу чэмпіёнаў. 29 жніўня 2009 Андрэй падпісаў кантракт з кіеўскім «Дынама» па схеме 2+1, атрымаўшы сёмы нумар.

31 жніўня ў хатняй гульні «Дынама» з данецкім «Металургам» Шаўчэнка дэбютаваў і забіў першы мяч (з пенальці). Гульні спадарожнічаў ажыятаж — перапоўнены стадыён увесь матч прывітаў свайго куміра. Сам Андрэй пасля гульні прызнаўся: «Я ведаў, што мяне любяць у Кіеве, але што настолькі — нават уявіць не мог».

4 лістапада ў матчы Лігі чэмпіёнаў паміж «Дынама» і «Інтэрам» Шаўчэнка забіў гол і быў прызнаны найлепшым іграком матча, нягледзячы на тое, што кіяўляне саступілі з лікам 1:2. Гэта быў першы гол Шаўчэнкі ў Лізе чэмпіёнаў за 2 гады і 16-ы ў вароты «Інтэра» за ўсю яго кар’еру. У сезоне 2009/10 Валерый Газаеў, трэнер кіеўскага «Дынама», выкарыстоўваў Андрэя пераважна на флангах атакі.

У пачатку сезона 2010/11 стаў капітанам каманды. У пачатку 2011 года новы галоўны трэнер Юрый Сёмін прызначыў капітанам ветэрана каманды Шаўкоўскага.

Клубная статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Даныя на 22 красавіка 2012 года

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Шаўчэнка забівае Тунісу на ЧС-2006

Андрэй дэбютаваў у зборнай у 1995 годзе. Усяго са зборнай ён згуляў на двух вялікіх турнірах — чэмпіянаце свету 2006 і чэмпіянаце Еўропы 2012.

На чэмпіянаце свету Андрэй быў капітанам зборнай і адыграў важную ролю ў яе выступе. У першым групавым матчы супраць зборнай Іспаніі ўкраінцы пацярпелі паражэнне з лікам 0:4, аднак у наступным матчы ўкраінская зборная з такім жа лікам разграміла каманду Саудаўскай Аравіі, а Шаўчэнка забіў трэці гол Украіны ў тым матчы. У вырашальным матчы са зборнай Туніса Андрэй забіў з пенальці адзіны гол у матчы і вывеў сваю зборную ў плэй-оф. Матч 1/8 фіналу са зборнай Швейцарыі зацягнуўся да серыі пенальці, дзе Андрэй свой ​​ўдар рэалізаваць не здолеў, аднак украінцы ўсё роўна атрымалі перамогу і выйшлі ў чвэрцьфінал. Там украінская зборная прайграла будучым чэмпіёнам свету італьянцам.

На чэмпіянат Еўропы 2008, а таксама на чэмпіянат свету 2010 Украіна патрапіць не змагла, і наступным міжнародным турнірам для Шаўчэнка стала хатняе Еўра.

Шаўчэнка святкуе другі гол у вароты Швецыі, 11 чэрвеня 2012 г.

На чэмпіянаце Еўропы Андрэй быў капітанам зборнай. У першай гульні ўкраінцаў супраць каманды Швецыі спачатку зраўняў лік, а потым забіў пераможны гол, стаўшы найлепшым іграком матча. Выходзіў Андрэй на поле і ў матчы з Францыяй, у матчы ж з Англіяй выйшаў толькі на замену па прычыне праблем з каленам. У выніку зборная Украіны не змагла выйсці ў плэй-оф. Пасля гэтай гульні (з Англіяй) Андрэй Шаўчэнка сказаў: «Хачу падзякаваць заўзятарам тут, у Данецку, і ​​па ўсёй Украіне, мы хацелі зрабіць ім падарунак, але, на жаль не атрымалася. Хлопцы зрабілі ўсё, што маглі. Дзякуй усім за атмасферу, якая атачала зборную на працягу ўсяго турніру… Асабіста мне вельмі прыемна, калі трыбуны вітаюць цябе, напэўна гэта самы вялікі падарунак у кар’еры…». Гэты матч стаў апошнім у афіцыйнай кар’еры Шаўчэнкі.

Усяго на вялікіх турнірах на рахунку Шаўчэнкі 8 матчаў, 4 галы, 1 галявая перадача і 1 зароблены пенальці. У 7-мі матчах з 8-мі выводзіў зборную на поле з капітанскай павязкай.

12 лістапада 2012 ФФУ прапанавала яму вакантнае месца галоўнага трэнера зборнай Украіны. Пасля Шаўчэнка адхіліў гэту прапанову.

Статыстыка ў зборнай[правіць | правіць зыходнік]

Кар’ера ў гольфе[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2011 года Шаўчэнка выйграў срэбра чэмпіянату Украіны па гольфе.

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

27 ліпеня 2012 года Шаўчэнка завяршыў кар’еру і сышоў у палітыку. 28 ліпеня Андрэй Шаўчэнка стаў сябрам партыі Наталлі Каралеўскай «Украіна — Наперад». Партыя атрымала 1,6 %.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

15 ліпеня 2016 года Шаўчэнка быў зацверджаны ў якасці галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Украіны. На гэтай пасадзе ён змяніў Міхаіла Фаменку, які пакінуў зборную пасля няўдалага выступу на чэмпіянаце Еўропы 2016. Сам Шаўчэнка да прызначэння з лютага 2016 года ўваходзіў у штаб зборнай у якасці памочніка Фаменкі. Пакінуў пасаду ў жніўні 2021 пасля паспяховага для Украіны чэмпіянаце Еўропы 2020, калі ФФУ не стала падаўжаць кантракт з трэнерам.

У лістападзе 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Джэноа»[3]. Пад кіраўніцтвам Шаўчэнкі каманда правяла 11 матчаў, дзе атрымала адну перамогу, тройчы згуляла ўнічыю і пацярпела 7 паражэнняў. У студзені 2022 года быў звольнены з клуба[4].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Украіна Дынама (Кіеў)

Італія Мілан

Англія Чэлсі (Лондан)

Зборная Украіны[правіць | правіць зыходнік]

Асабістыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладальнік «Залатога мяча» як найлепшы футбаліст Еўропы па версіі France Football: 2004
  • Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Украіны: 1999
  • Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Італіі: 2000, 2004
  • Найлепшы бамбардзір Лігі чэмпіёнаў: 1999, 2001 З улікам галоў у кваліфікацыйных матчах., 2006
  • Найлепшы бамбардзір у гісторыі міланскіх дэрбі
  • Найлепшы гол 2001 у Серыі А па версіі Guida al Шаўчэнка атрымаў узнагароду за найлепшы гол года ў Серыі А]
  • Найлепшы гол 2004 года ў Серыі А па версіі Oscar del calcio
  • Найлепшы бамбардзір Кубка Украіны: 1995, 1998
  • Найлепшы бамбардзір у фіналах Кубка Украіны
  • Найлепшы бамбардзір у гісторыі Суперкубка Італіі
  • Найлепшы нападнік Лігі чэмпіёнаў (версія УЕФА): 1999
  • У камандзе года (версія УЕФА): 2004, 2005
  • У зборнай свету (версія FIFPro): 2005
  • Найлепшы замежны футбаліст года ў Італіі: 2000
  • Найлепшы футбаліст Украіны: 1997, 1999, 2000, 2001, 2004, 2005
  • Уладальнік прыза Golden Foot: 2005
  • Уладальнік «Бронзавага мяча» па версіі France football: 1999 2000
  • Чацвёрты футбаліст Еўропы па версіі France football: 2003
  • Пяты футбаліст Еўропы па версіі France football: 2005
  • Трэці футбаліст свету (па версіі World Soccer): 1999, 2000, 2004
  • Трэці футбаліст свету (па версіі ФІФА): 2004
  • Прыз «Найлепшы футбаліст краін СНД і Балтыі» («Зорка») ад газеты «Спорт-Экспресс»: 2004, 2005
  • У спісе ФІФА 100
  • У спісе найвялікшых футбалістаў XX стагоддзя (World Soccer)
  • Другі бамбардзір у гісторыі «Мілана»
  • Рэкардсмен зборнай Украіны па забітых галах
  • Найлепшы бамбардзір адборачнага турніру ЧС-2002 у еўрапейскай зоне
  • Найлепшы бамбардзір у гісторыі адборачных турніраў ЧС у еўрапейскай зоне
  • Найлепшы футбаліст матча Суперкубка УЕФА 2003
  • Найлепшы футбаліст Усходняй Еўропы Focus Vest magazine Trophy: 2001
  • 8 разоў быў намінаваны на званне лепшага футбаліста Еўропы (1998,1999,2000,2001,2003-2006)
  • У камандзе дзесяцігоддзі Mirror Football: 2009
  • Найлепшы гулец Дынама Кіева: 2009
  • Ігрок матча Еўра 2012 Украіна — Швецыя
  • Украінскі спартсмен года: 1999
  • Заслужаны майстар спорту Украіны (2003)

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

  • бацька — Мікалай Рыгоравіч Шаўчэнка, быў ваенным, займаўся ваенным пяцібор’ем,
  • маці — Любоў Мікалаеўна Шаўчэнка,
  • старэйшая сястра — Алена (Шаўчэнка),
  • жонка — Крыстэн Пазік (11 жніўня 1978, Мінеапаліс, ЗША) — мадэль,
    • старэйшы сын — Джордан Шаўчэнка (29 кастрычніка 2004),
    • сярэдні сын — Крысціян Шаўчэнка (13 лістапада 2006),
    • малодшы сын — Аляксандр Шаўчэнка (1 кастрычніка 2012),
  • дзядзька — Уладзімір Шаўчэнка.

Зноскі