Антанін Янаўшак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антанін Янаўшак
чэшск.: Antonín Janoušek
Старшыня чэхаславацкай секцыі КП Венгрыі
1919 — 1919
Старшыня Рэвалюцыйнага ўрадавага савета Славацкай савецкай рэспублікі.
20 чэрвеня 1919 года — 7 ліпеня 1919 года

Нараджэнне 22 жніўня 1877(1877-08-22)
Смерць 30 сакавіка 1941(1941-03-30) (63 гады)
Месца пахавання
Дзеці Jaroslav Janoušek[d]
Партыя ВКП, КП Чэхаславакіі
Дзейнасць палітык, журналіст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антанін Янаўшак (чэшск.: Antonín Janoušek; 22 жніўня 1877 года, Німбурк, Чэхія, — 30 сакавіка 1941 года) — дзеяч чэхаславацкага і сусветнага рабочага руху.

Янаўшак працаваў машынным манцёрам. У 1895 годзе ён уступіў у Чэхаславянскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю. З 1906 года Янаўшак працаваў журналістам і быў рабочым-актывістам.

З 1918 года жыў у Будапешце, актыўна ўдзельнічаючы ў мясцовым рэвалюцыйным працэсе. У 1919 годзе Яноўшак узначаліў чэхаславацкую секцыю пры ЦК Венгерскай камуністычнай партыі. З 20 чэрвеня па 7 ліпеня 1919 года — старшыня Рэвалюцыйнага ўрадавага савета Славацкай Cавецкай Рэспублікі.

У жніўні 1919 года, пасля падзення Савецкай улады ў Венгрыі і ўстанаўлення правай дыктатуры Міклаша Хорці быў зняволены ў турму, аднак у 1920 годзе перададзены чэхаславацкім уладам. У тым жа годзе прыняў удзел у прэзідэнцкіх выбарах, якія праходзілі ў парламенце, дзе выставіў сваю кандыдатуру супраць Томаша Масарыка, але атрымаў толькі 2 дэпутацкія галасы.

У 1921 годзе спрабаваў нелегальна перабрацца ў Савецкі Саюз, але быў затрыманы і абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе. У 1922 годзе з'ехаў у СССР. Янаўшак стаў прадстаўніком Чувашскай аўтаномнай вобласці ў Міжрабдапе, займаўся дапамогай галадаючым Чувашыі. Заснаваў дзіцячы дом імя У. І. Леніна ў Чэбаксарах. Імем Янаўшака названа вуліца ў гэтым горадзе[4]. Па некаторых дадзеных, стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій[5], па іншых — памёр натуральнай смерцю.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. а б Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.
  3. BillionGraves — 2011.
  4. Вуліца Яноўшака
  5. Příruční slovník naučný. Praha, 1962. Díl II. S. 338.