Антоніа да Сангала Малодшы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антоніа да Сангала Малодшы
Дата нараджэння 12 красавіка 1484[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 жніўня 1546[1] (62 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці архітэктар, разьбяр па дрэве, інжынер
Уплыў Джуліяна да Сангала, Бальдасарэ Перуцы і Даната Брамантэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Царква Санта-Марыя-дзі-Ларэта ў Рыме, праца Антоніа ды Сангала.

Антоніа да Сангала Малодшы (італ.: Antonio da Sangallo il Giovane; 12 красавіка 1484, Фларэнцыя — 3 жніўня 1546, Тэрні; народжаны Антоніа Кардзіні (італ.: Antonio Cordini)) — фларэнційскі архітэктар эпохі Высокага Адраджэння. Пляменнік і вучань Джуліяна да Сангала і Антоніа да Сангала Старэйшага.

Працаваў у Рыме пад кіраўніцтвам Брамантэ і Перуцы. Яго тварэннем з'яўляецца Палацца Фарнезэ ў Рыме (будаўніцтва распачата ў 1513 годзе, скончана Мікеланджэла). Сангала прыняў эстафету галоўнага архітэктара сабора Св. Пятра ў 1539 годзе і пашырыў першапачатковы план Брамантэ, але даводзіць будаўніцтва да лагічнага завяршэння прыйшлося яго пераемніку Мікеланджэла.

З 1503 года працаваў у майстэрні Брамантэ ў Рыме. Пабудаваў шматлікія ўмацаванні (у Парме, з 1525, і інш.). Стаўшы пасля смерці Рафаэля (1520) галоўным архітэктарам сабора Св. Пятра ў Рыме, прапанаваў план у відзе лацінскага крыжа (які заменены Мікеланджэла на роўнаканцовы). Сталым пабудовам Антоніа да Сангала Малодшага: палацца Фарнезэ (1513—34, будаўніцтва скончана Мікеланджэла і Джакама дэла Порта), банк Санта-Спірыта (1523—24), палацца Сакеці (1543), усё ў Рыме, — уласцівыя адмова ад папавярховага дзялення фасадаў і апераджальная ранняе барока масіўная цэласнасць аб'ёмаў.

Будынкі і збудаванні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Большой энциклопедический словарь. Искусство. Ответственный редактор Е.Хачанян, , издательство «Внешсигма», Москва, 2001

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]