Антуан Фюрэцьер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антуан Фюрэцьер
фр.: Antoine Furetière
Асабістыя звесткі
Псеўданімы A. F[1] і A.F.[1]
Дата нараджэння 28 снежня 1619(1619-12-28)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 мая 1688(1688-05-14)[3][5][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці polygraph, пісьменнік, раманіст, паэт, лексікограф, адвакат, юрыст
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антуан Фюрэцьер (фр.: Antoine Furetière; 28 снежня 1619, Парыж — 14 мая 1688, Парыж) — французскі пісьменнік і лексікограф XVII стагоддзя.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Фюрэцьер быў родам з небагатай буржуазнай сям’і. Вучыўся юрыспрудэнцыі, выдатна асвоіў антычную культуру. У 1645 атрымаў пасаду адваката і эканома парыжскага абацтва Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ. Затым стаў клірыкам, прызначаны настаяцелем абацтва Шалівуа (паблізу Буржа). У 1653 г. апублікаваў вершаваны палемічны трактат «Падарожжа Меркурыя» (Le Voyage de Mercure), у 1655 г. — зборнік «Розных вершаў» (Poesies diverses), дзе дамінаваў жанр сатыры. Цікавым дакументам літаратурнай барацьбы XVII стагоддзя з’яўляецца «алегарычная аповесць, або Гісторыя нядаўніх смут ў каралеўстве красамоўства» (Nouvelle allégorique, ou Histoire des derniers troubles arrivés au Royaume d'éloquence, 1658).

У 1662 абраны членам Французскай Акадэміі (крэсла № 31); ў 1684 г. пачалася яго шматгадовая барацьба з Акадэміяй вакол праекту Слоўніка французскай мовы. Фюрэцьер вырашыў самастойна выпусціць такі слоўнік, хоць у 1674 Акадэмія атрымала на яго прывілей. Абвінавачаны ў плагіяце, Фюрэцьер ў 1685 г. быў выключаны з Акадэміі. Складзены ім «Усеагульны слоўнік, які змяшчае ўсе словы французскай мовы, як старадаўнія, так і новыя» (Dictionnaire universel contenant tous les mots françois, tant vieux que modernes) выйшаў толькі пасмяротна, у 1690 годзе.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. Antoine Furetiere // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Antoine Furetière // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 1 красавіка 2023.
  5. Antoine Furetière // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gégou F. Antoine Furetière, abbé de Chalivoy, ou la chute d’un immortel. — P.: 1962.
  • Vialet M. Triomphe de l’iconoclaste. Le Roman bourgeois et les lois de la cohérence romanesque. — P.: 1989.
  • Rey A. Antoine Furetière. Un précurseur des Lumières sous Louis XIV. — P.: 2006. ISBN 978-2-213-63025-0.

Электронныя рэсурсы[правіць | правіць зыходнік]