Анук Эмэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анук Эмэ
фр.: Anouk Aimée
Дата нараджэння 27 красавіка 1932(1932-04-27)[1][2][…] (91 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Маці Geneviève Sorya[d]
Муж Nikos Papatakis[d][4], Pierre Barouh[d][4] і Альберт Фіні[4]
Адукацыя
Прафесія акцёрка, кінаактрыса
Узнагароды
IMDb ID 0000733
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анук Эмэ (сапраўднае імя Франсуаза Сарэя Дрэйфус; фр.: Anouk Aimée, Françoise Sorya-Dreyfus, нар. 27 красавіка 1932, Парыж) — адна з самых папулярных французскіх кінаактрыс 1950-1960-х гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхоўвалася ў яўрэйскай сям'і акцёраў, дачка Анры Дрэйфуса і Жэнеўевы Сарэя.

Акцёрскаму майстэрству і танцам вучылася ў драматычнай школе Bauer-Therond. Здымалася ў кіно з 14 гадоў, але атрымала вядомасць праз 12 гадоў, сыграўшы Жанну Эбютэрн — сяброўку Амедэа Мадыльяні ў фільме «Манпарнас, 19». Актрысу заўважыў Федэрыка Феліні і запрасіў яе здымацца ў карціны — «Салодкае жыццё» і «Восем з паловай». У 1961 годзе выканала галоўную ролю ў кінематаграфічным дэбюце Жака Дэмі — музычным фільме «Лола».

Аднак для мільёнаў гледачоў па ўсім свеце Анук Эмэ — у першую чаргу, Жанчына з фільма Клода Лелюша «Мужчына і жанчына» (1966). За гэту ролю яна атрымала «Залаты глобус», і была намінавана на «Оскар» за лепшую жаночую ролю.

У 1969—1975 гадах у кіно не здымалася.

З 1949 па 1978 гг. была чатыры разы замужам: Эдуард Зэмерман, Нікас Папатакіс, П'ер Барух, англійскі акцёр Альберт Фіні. Экс-мачаха англійскага фолк-музыканта Саймана Фіна.

У 1980 годзе роля Эмэ ў італьянскім фільме «Скачок у пустэчу» была адзначана прызам Канскага фестывалю.

Часопіс Empire змясціў яе ў спіс «100 самых сексуальных зорак у гісторыі кінематографа».

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://www.nndb.com/films/916/000135511/
  2. http://www.nndb.com/lists/493/000063304/
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. а б в Flitterman-Lewis S. Jewish Women's Archive. Encyclopedia — 2009. Праверана 3 кастрычніка 2020.