Арнульф Мецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арнульф
ням.: Arnulf
фр.: Arnoul
Святы Арнульф. Вітраж у капліцы Санта-Гласінда ў Мецы.
Святы Арнульф.
Вітраж у капліцы Санта-Гласінда ў Мецы.
27-ы біскуп мецкі
612 — 627
Папярэднік Паполь
Пераемнік Гаэрых

Нараджэнне не раней за 580 і не пазней за 585 ці каля 582[1]
Смерць 18 ліпеня 641[2] ці 16 жніўня 641[1]
Род Арнульфінгі[d][2]
Жонка каля Дода Мецская[d][2][3]
Дзеці Анзегізель[4] і Chlodulf[d][5]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арну́льф Ме́цкі (ням.: Arnulf, фр.: Arnoul; 580/58218 ліпеня 641) — франкскі палітычны і царкоўны дзеяч, біскуп горада Меца, прабацька дынастыі Каралінгаў, кананізаваны каталіцкай царквой. Дзень памяці — 18 ліпеня.

Арнульф нарадзіўся паміж 580 і 582 годам. Быў уплывовым саноўнікам пры двары меравінгскага караля Аўстразіі Тэадэберта II. У 613 годзе разам з Піпінам Арнульф узначаліў арыстакратычную апазіцыю каралеве Брунгільдзе і дамогся ўз'яднання франкскіх каралеўстваў пад уладай Хлотара II. Пасля гэтага ён атрымаў сан біскупа мецкага. З 623 года Арнульф быў адным з саветнікаў караля Дагаберта I. У 627 годзе ён адышоў ад спраў і стаў пустэльнікам. Пахаваны ў Рэмірмонскім абацтве. Пасля смерці Арнульф Мецкі быў кананізаваны. З'яўляецца святым-заступнікам півавараў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Арнульф // Православная богословская энциклопедия: А — АрхелаяСПб.: 1900. — Т. 1. — С. 1051–1052.
  2. а б в г Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 147–149. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 151–153. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  5. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 149–150. — ISBN 978-2-9501509-3-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]