Арсеній Пятровіч Яцанюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арсеній Пятровіч Яцанюк
укр.: Арсеній Петрович Яценюк
Прэм’ер-міністр Украіны
27 лютага 2014 — 14 красавіка 2016
Папярэднік Сяргей Генадзевіч Арбузаў
Пераемнік Уладзімір Барысавіч Гройсман
старшыня Вярхоўнай Рады Украіны[d]
4 снежня 2007 — 12 лістапада 2008
Папярэднік Аляксандр Аляксандравіч Мароз
Пераемнік Oleksandr Lavrynovych[d]
міністр замежных спраў Украіны[d]
21 сакавіка 2007 — 4 снежня 2007
Папярэднік Уладзімір Агрызка
Пераемнік Уладзімір Агрызка
народны дэпутат Украіны
23 лістапада 2007 — 12 снежня 2012
народны дэпутат Украіны
12 снежня 2012 — 28 лютага 2014
народны дэпутат Украіны
27 лістапада 2014 — 2 снежня 2014

Нараджэнне 22 мая 1974(1974-05-22)[1][2][…] (49 гадоў)
Імя пры нараджэнні укр.: Арсеній Петрович Яценюк
Бацька Petro Yatseniuk[d]
Маці Марыя Рыгораўна Яцанюк[d]
Жонка Theresa Yatsenyuk[d]
Веравызнанне Украінская Грэка-Каталіцкая Царква
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Дзейнасць эканаміст, палітык, дыпламат, адвакат, банкір
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Сухапутныя войскі Украіны
Званне капітан
Узнагароды
Сайт yatsenyuk.org.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арсе́ній Пятро́віч Яцаню́к (укр.: Арсеній Петрович Яценюк, нар. 22 мая 1974, Чарнаўцы, УССР) — украінскі палітычны дзеяч; эканаміст, юрыст. Кіраўнік Вярхоўнай Рады Украіны 6-га склікання (2007—2008), Прэм’ер-міністр Украіны (2014—2016).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 мая 1974 года ў Чарнаўцах. Скончыў Чарнавецкі дзяржаўны ўніверсітэт (1996), Чарнавецкі гандлёва-эканамічны інстытут Кіеўскага нацыянальнага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта (2001).

У 19921997 працаваў прэзідэнтам юрыдычнай фірмы «ЮРЕК Лтд.» (Чарнаўцы), у 19982001 — кансультантам крэдытнага дэпартамента, саветнікам кіраўніка праўлення, намеснікам кіраўніка праўлення АППБ «Аваль», у 2001—2003 — міністр эканомікі Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

З студзеня 2003 года — першы намеснік Кіраўніка Нацыянальнага банка Украіны.

У лютым — верасні 2005 года — першы намеснік кіраўніка Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Міністр эканомікі ва ўрадзе Еханурава.

Міністр замежных спраў Украіны з 21 сакавіка 2007 года па 4 снежня 2007 года.

На пазачарговых парламенцкіх выбарах 2007 года абраны народным дэпутатам Украіны 6-га склікання па спісу блоку НУНС.

Абраны Кіраўніком Вярхоўнай Рады Украіны 4 снежня 2007. За яго кандыдатуру прагаласавалі 227 народных дэпутатаў ад НУНС і БЮТ (кааліцыя ў поўным складзе за выключэннем Івана Плюшча, дэпутата ад НУНС).

Выказванне Яцанюка падчас газавага крызісу 2006 года: «Навіть якщо сонце „відключать“ — усе рівно виживемо» (бел.: «Нават калі сонца „адключаць“ — усё роўна выжывем»).

Арсеній Яцанюк аўтар падручніка «Банківський нагляд» і іншых навуковых прац. Акрамя ўкраінскай вольна валодае англійскай і рускай мовамі.

З 27 лютага 2014 года да 14 красавіка 2016 года — Прэм’ер-міністр Украіны.

Зноскі

  1. Arsenij Jazenjuk // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Arsenij Jazenjuk // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]