Артур Стэнлі Эдынгтан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Артур Стэнлі Эдынгтан
англ.: Arthur Stanley Eddington
Дата нараджэння 28 снежня 1882(1882-12-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 1944(1944-11-22)[3][1][…] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Arthur Henry Eddington[d][6]
Маці Sarah Ann Shout[d][6]
Род дзейнасці астраном, астрафізік, філосаф, фізік
Навуковая сфера астраномія, астрафізіка
Месца працы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Алфрэд Норт Уайтхед[8], Эдмунд Тэйлар Уітэкер[d][8] і Ernest Barnes[d][8]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Артур Стэнлі Э́дынгтан (англ.: Arthur Stanley Eddington) — англійскі астраном і астрафізік, адзін з заснавальнікаў тэорыі ўнутранай будовы зорак. Член Каралеўскага астранамічнага таварыства, у 1921—1923 гг. яго прэзідэнт. Член Лонданскага каралеўскага таварыства з 1914 г., замежны член Акадэміі навук СССР з 1923 г., Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 1923 г.

У 1898—1902 гг. вучыўся ў Оуэнс-каледжы, у 1905 годзе скончыў Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. У 1906—1913 гг. старэйшы асістэнт у Грынвіцкай абсерваторыі. З 1913 г. прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта і адначасова з 1914 г. дырэктар астранамічнай абсерваторыі ў ім. У 1938—1944 г. прэзідэнт Міжнароднага астранамічнага саюза.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

А. Эдынгтану належаць працы па руху, будове і эвалюцыі зорак, агульнай тэорыі адноснасці, касмалогіі, квантавай тэорыі. Вывучыў прасторавае размеркаванне зорак, туманнасцяў і зорных скопішчаў. Распрацаваў мадэль зоркі — стандартная мадэль Эдынгтана. У 1924 годзе адкрыў залежнасць свяцільнасці зорак ад іх мас і ў 1926 г. паказаў, што яна не можа перавышаць пэўнага значэння (ліміт Эдынгтана). У 1919 г. Эдынгтан эксперыментальна пацвердзіў адхіленне святла ў гравітацыйным полі Сонца, прадказанае А. Эйнштэйнам.

У апошнія гады жыцця Эдынгтан працаваў над стварэннем тэорыі, аб'ядноўваючай квантавую фізіку і тэорыю адноснасці. Гэтыя працы не былі завершаны (сабраныя і ў 1946 годзе апублікаваны пад рэдакцыяй Э. Уітэкера ў кнізе «Фундаментальная тэорыя» (англ.: Fundamental Theory))[10].

Узнагароды і памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем вучонага названы малая планета і кратэр на Месяцы[11].

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Sir Arthur S. Eddington // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Эддингтон Артур Стэнли // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  5. Find a Grave — 1996.
  6. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  7. а б в г https://royalsocietypublishing.org/doi/abs/10.1098/rsbm.1945.0007 — С. 114.
  8. а б в г д Матэматычная генеалогія — 1997.
  9. NNDB — 2002.
  10. Эддингтон Артур Стэнли Архівавана 29 жніўня 2014. // Колочинский И. Г., Корсунь А. А., Родригес М. Г. Астрономы: Биографический справочник. — 2-е изд., перераб. и доп. — Киев: Наукова думка, 1986. — 512 с. (руск.)
  11. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 45—46. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 45—46. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]