Арчыбалд Хіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арчыбалд Вівіен Хіл
англ.: Archibald Vivian Hill
Дата нараджэння 26 верасня 1886(1886-09-26)[1][2][…]
Месца нараджэння Брысталь, Англія
Дата смерці 3 чэрвеня 1977(1977-06-03)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца смерці Кембрыдж, Англія
Грамадзянства
Бацька Jonathan Hill[d][3]
Маці Ada Priscilla Rumney[d][3]
Жонка Margaret Neville Keynes[d][3]
Дзеці Polly Hill[d][3], David Keynes Hill[d][3], Maurice Hill[d][3] і Janet Hill[d][3]
Род дзейнасці біёлаг, палітык, матэматык, урач, фізіёлаг, біяфізік
Навуковая сфера Фізіялогія
Месца працы Кембрыджскі ўніверсітэт,
Манчэстэрскі ўніверсітэт,
Універсітэцкі каледж Лондана
Альма-матар Кембрыджскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Уолтэр Морлі Флетчэр
Вядомыя вучні Бернард Кац
Вядомы як даследчык тэрмадынамікі мышачнай дзейнасці
Член у
Узнагароды

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне, (1922)

Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Ордэн Кавалераў Пашаны
Ордэн Кавалераў Пашаны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арчыбалд Вівіен Хіл (англ.: Archibald Vivian Hill; 26 верасня 1886, Брысталь3 чэрвеня 1977) — англійскі фізіёлаг, адзін з заснавальнікаў біяфізікі і даследаванняў аперацый. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1922) (сумесна з Ота Меергофам) за працы ў галіне тэрмадынамікі мышачнай дзейнасці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Англійскі фізіёлаг Арчыбалд Хіл нарадзіўся 26 верасня 1886 года ў Брысталі ў сям'і гандляра лесаматэрыяламі. Дзяцей выхоўвала маці. Да 7 гадоў Арчыбальд вучыўся дома з маці, потым, калі сям'я пераехала ў Вестан-супер-Марэ, ён пайшоў у невялікую падрыхтоўчую школу.

У 1899 годзе Хіл быў прыняты ў каледж Блюндэла, дзе праявіў здольнасці ў матэматыцы.У 1905 годзе пачаў навучанне ў Трыніці-каледжы ў Кембрыджскім універсітэце, вывучаючы матэматыку. Ён быў здольным студэнтам і скончыў курс навучання на год раней. Яго кіраўнік, фізіёлаг М. Флетчар, прапанаваў Хілу заняцца фізіялогіяй, што, па яго меркаванні, больш адпавядала інтэлектуальным здольнасцям будучага навукоўца. Парады настаўніка былі прыняты. У 1909 годзе, завяршыўшы адукацыю, выдатна здаўшы экзамены, Хіл працягвае паглыбляць свае веды па хіміі і фізіцы.

У гэтым жа годзе Хіл як малады вучоны пачаў працаваць у фізіялагічнай лабараторыі ў Кембрыджы, працягваючы даследаванне Флетчара і Хопкінса адносна вывучэння фізіялагічных асаблівасцей мышц жабы. З дапамогай тэрмапары Арчыбальд Хіл устанавіў, што «механізм мышачнага скарачэння звязаны з працэсам пераўтварэння энергіі хімічных рэакцый у электрычную энергію высокага патэнцыялу».

У 1914 годзе яго даследаванне былі сканцэнтраваны на вымярэнні цяпла, якое вылучаецца падчас мышачных скарачэнняў і механічнай працы, а таксама на высвятленні ўзаемасувязі атрыманых дадзеных з біяхімічнымі аспектамі мышачнай актыўнасці.

У 1922 годзе Хіл атрымаў Нобелеўскую прэмію ў галіне фізіялогіі і медыцыны «за адкрыцці ў галіне цеплаўтварэння ў мышцах». Ён падзяліў прэмію з Ота Меергофам. У сваім дакладзе ў рангу лаўрэата Нобелеўскай прэміі Хіл звярнуў увагу аўдыторыі на дзіўную складанасць праблем фізіялогіі мышц і адзначыў неабходнасць правядзення далейшых эксперыментаў, якія б ахоплівалі ўсе аспекты статыкі, дынамікі і тэрмадынамікі, а таксама падкрэсліў важнасць стварэння і выкарыстанне новых лабараторных інструментаў. З-за абвастрэння палітычнай сітуацыі ў Германіі Хіл як праціўнік палітыкі нацыстаў выступіў з абвінавачваннем урада Гітлера ў пераследзе яўрэяў і навукоўцаў.

Хіл быў членам звыш 40 навуковых таварыстваў, атрымаў ганаровыя ступені ад 17 універсітэтаў, узнагароджаны ордэнамі, медалямі і прэміямі шматлікіх навуковых устаноў. Арчыбальд Хіл памёр 3 чэрвеня 1977 г. ад ускладненняў з прычыны віруснай інфекцыі.

Зноскі

  1. а б A.V. Hill // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Archibald Vivian Hill // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е ё Kindred Britain
  4. https://www.leopoldina.org/fileadmin/redaktion/Mitglieder/CV_Hill_Archibald_D.pdf

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]