Отамар Крэйча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Атамар Крэйча)
Отамар Крэйча
чэшск.: Otomar Krejča
Дата нараджэння 23 лістапада 1921(1921-11-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лістапада 2009(2009-11-06)[4][1][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Marie Tomášová[d]
Прафесія акцёр, рэжысёр, тэатральны акцёр, тэатральны рэжысёр, сцэнарыст
Тэатр
Узнагароды
IMDb ID 0470718
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

О́тамар Крэ́йча (чэшск.: Otomar Krejča; 23 лістапада 1921, Скрышаў, Край Высачына — 6 лістапада 2009, Прага) — чэшскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, легенда нацыянальнага тэатра. Заслужаны артыст Чэхіі (1958).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

На сцэне з 1940 года. У 19461951 гадах акцёр пражскага Тэатра на Вінаградах. У 1960-я гг. ўзначальваў чэшскі тэатральны авангард. У 19561961 гадах галоўны рэжысёр Нацыянальнага тэатра ў Празе, у 19651912 гадах арганізатар і кіраўнік «Тэатра за бранаў».

Пасля 1968 года, калі падпісаў петыцыю «Дзве тысячы слоў», падвергнуўся рэзкай ідэалагічнай крытыцы, адхілены ад кіраўніцтва тэатрам, у 1972 годзе быў зачынены і сам тэатр. Пад ціскам сусветнай грамадскай думкі быў выпушчаны ўладамі за мяжу, ставіў спектаклі ў Аўстрыі, Італіі, Бельгіі, Францыі, ФРГ, Фінляндыі, Швецыі. Вярнуўся на радзіму пасля Аксамітнай рэвалюцыі. У 1991 годзе адкрыў «Тэатр за бранаў-2», у якім працаваў да канца жыцця.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод роляў: Сірано дэ Бержарак (аднайменная п'еса  (руск.) Растана), Дон Жуан (аднайменная п'еса  (руск.) Мальера), Фёдар Пратасаў («Жывы труп  (руск.)» Л. Талстога), Самазванец («Барыс Гадуноў  (руск.)» А. Пушкіна) і інш. Паставіў п’есы А. ЧэхаваВішнёвы сад  (руск.)», «Тры сястры  (руск.)»), у т.л. ў Германіі, Швейцарыі, Італіі. Рэжысёрскай творчасці Крэйчы ўласцівы лірызм, схільнасць да аналізу, дакладнасць думкі.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія Пірандэла (1978). Кавалер Ордэна мастацтваў і літаратуры (1978). Медаль ўрада Чэхіі За заслугі (1998). Прэмія Станіслаўскага (1999) і многія іншыя ўзнагароды. Ганаровы доктар Акадэміі музычнага мастацтва ў Празе (2002).

Зноскі

  1. а б Otomar Krejča // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.
  4. http://www.novinky.cz/kultura/183664-zemrel-reziser-otomar-krejca.html
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. Evidence zájmových osob StB

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]