Аўтаматызацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аўтаматызацыя — адзін з накірункаў навукова-тэхнічнага прагрэсу, прымяненне самарэгулюючых тэхнічных сродкаў, эканоміка-матэматычных метадаў і сістэм кіравання, якія вызваляюць чалавека ад удзелу ў працэсах атрымання, пераўтварэння, перадачы і выкарыстання энергіі, матэрыялаў ці інфармацыі, якія істотна змяншаюць ступень гэтага ўдзелу ці працаёмістасць выконваемых аперацый.

Комплекс праграмных і апаратных сродкаў, прызначаных для аўтаматызацыі разнастайных працэсаў, звязаных з дзейнасцю чалавека, называецца аўтаматызаванай сістэмай, калі чалавек з’яўляецца звяном гэтай сістэмы, ці аўтаматычнай сістэмай, калі працуе без удзелу чалавека.