Барак Абама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барак Абама
англ.: Barack Obama[1][2]
35-ы абраны прэзідэнт ЗША[d]
4 лістапада 2008 — 20 студзеня 2009
Папярэднік Джордж Уокер Буш
Пераемнік Дональд Трамп
44-ы Прэзідэнт ЗША
20 студзеня 2009 — 20 студзеня 2017
Папярэднік Джордж Уокер Буш
Пераемнік Дональд Трамп
сенатар штата Ілінойс[d]
8 студзеня 1997 — 4 лістапада 2004
Папярэднік Alice Palmer[d]
Пераемнік Kwame Raoul[d]
Сенатар ЗША
3 студзеня 2005 — 3 студзеня 2007
Папярэднік Peter Fitzgerald[d]
Сенатар ЗША
3 студзеня 2007 — 16 лістапада 2008
Пераемнік Roland Burris[d]

Нараджэнне 4 жніўня 1961(1961-08-04)[3][4][…] (62 гады)
Род сям'я Барака Абамы[d][1][2]
Імя пры нараджэнні англ.: Barack Hussein Obama II[3]
Бацька Барак Хусейн Абама[d][3]
Маці Эн Данхэм[d][3]
Жонка Мішэль Абама[5][6]
Дзеці Наташа Абама[d][1][2] і Малія Абама[d][1][2]
Веравызнанне пратэстанцтва, кангрэгацыяналізм[d][7], кангрэгацыяналізм[d] і United Church of Christ[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень бакалаўр мастацтваў[d][1][2] і доктар права[d][11]
Дзейнасць палітык, адвакат, палітычны публіцыст, community organizer, дзяржаўны дзеяч, юрыст, падкастар, навуковы работнік, мемуарыст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера civil rights[d][1][2] і канстытуцыйнае права[d][1][2]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт barackobama.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барак Хусейн Абама II (англ.: Barack Hussein Obama II [bəˈrɑːk hʊˈseɪn oʊˈbɑːmə]; 4 жніўня 1961) — амерыканскі палітык, 44-ы Прэзідэнт ЗША (з 20 студзеня 2009 года да 20 студзеня 2017 года). Першы цемнаскуры прэзідэнт у гісторыі Злучаных Штатаў. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2009 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся у Ганалулу, Гаваі. Сенатар-дэмакрат ад штата Ілінойс. З 27 жніўня 2008 года афіцыйны кандыдат у Прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі. Па выніках прэзідэнцкіх выбараў 4 лістапада 2008 (дзе яго асноўным супернікам быў Джон Сідні Макейн) Барак Хусейн Абама абраны 44-м Прэзідэнтам ЗША. 20 студзеня 2009 года ўступіў на пасаду Прэзідэнта.

Прыняў шэраг законаў для стымулявання эканомікі ва ўмовах эканамічнага крызісу, у тым ліку закон аб амерыканскім уздыме і рэінвеставанні 2009 года (англ.: American Recovery and Reinvestment Act of 2009) і закон аб падатковых льготах, падаўжэнні тэрміна страхавання па беспрацоўі і стварэнні працоўных месцаў 2010 года (англ.: Tax Relief, Unemployment Insurance Reauthorization, and Job Creation Act of 2010). За намаганні ў сферы міжнароднай дыпламатыі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру 2009 года. Вясной 2010 года рэалізаваў маштабную рэформу аховы здароўя, у выніку якой істотна павялічыўся доступ амерыканцаў да медыцынскага страхавання. Выступаў за «спыненне дыскрымінацыі» ў дачыненні да супольнасці ЛГБТ, а яго адміністрацыя заклікала Вярхоўны суд прызнаць закон аб абароне шлюбу (англ.: Defense of Marriage Act, DOMA) і Каліфарнійскую прапанову 8 (англ.: Proposition 8) незаконнымі. Павялічыў кантроль над агнястрэльнай зброяй у сувязі са стральбой у пачатковай школе «Сэндзі-Хук» (англ.: Sandy Hook). Пры Абаме адбылася ваенная інтэрвенцыя НАТА ў Лівіі, а таксама аперацыя, у выніку якой быў забіты Усама бін Ладэн. У 2011 годзе вывеў амерыканскія войскі з Іраку.

На прэзідэнцкіх выбарах 2012 года Абама апярэдзіў кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Міта Ромні, набраўшы 332 галасы ў калегіі выбаршчыкаў (51,1 % галасоў выбаршчыкаў) супраць 206 у Ромні.

У сувязі з актывізацыяй тэрарыстаў Ісламскай Дзяржавы пачаў новую ваенную кампанію ў 2014 годзе. Працягнуў працэс спынення баявых дзеянняў у Афганістане, істотна палепшыў палітычныя адносіны з Кубай, а таксама імкнуўся знайсці баланс у ядзерных перамовах з Іранам.

Жонка — Мішэль Абама.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с https://www.gala.fr/stars_et_gotha/barack_obama
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т https://www.voici.fr/bios-people/barack-obama
  3. а б в г д Barack Obama birth certificate — 2011.
  4. Barack Obama Праверана 28 снежня 2015.
  5. Kantor J. The Obamas’ MarriageThe New York Times, 2009. Праверана 25 лістапада 2014.
  6. Barack Obama's Marriage License : President Barack Obama - Fact And Fiction
  7. http://www.ucc.org/news/obama-inauguration.html
  8. https://web.archive.org/web/20110805002416/http://bioguide.congress.gov/scripts/biodisplay.pl?index=o000167 Праверана 12 сакавіка 2015.
  9. http://bioguide.congress.gov/scripts/biodisplay.pl?index=O000167 Праверана 12 сакавіка 2015.
  10. а б Hoffman R. LinkedIn — 2003. Праверана 23 снежня 2021.
  11. https://news.harvard.edu/gazette/story/2008/11/obama-joins-list-of-seven-presidents-with-harvard-degrees/
  12. http://www.newsday.com/news/new-york/obama-stood-out-even-during-brief-1985-nypirg-job-1.885513
  13. https://web.archive.org/web/20110708222043/http://www.dailyprincetonian.com/2005/12/07/14049/

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Барак Абама