Бо Цзюі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бо Цзюі
кіт.: 白居易
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 лютага 772(0772-02-28)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 846[1] (74 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Bai Jigeng[d][2]
Дзеці Bai Jinluan[d] і Bai Jingshou[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, бхікшу, каліграф, палітык
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бо Цзюі, Бо Лэцянь, Бо Чанцін (кіт.: 白居易; 772, прав. Шаньсі, Кітай — 846) — кітайскі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Займаў высокія дзяржаўныя пасады. Член імператарскай акадэміі «Ханьлінь». За крытыку прадажнасці чыноўнікаў і феадальных парадкаў аддалены ад імператарскага двара.

Напісаў каля 3 тыс. вершаў. Аўтар лірычных чатырохрадкоўяў, выкрывальніцкіх вершаў (цыклы «Цыньскія напевы», «Новыя народныя песні»), паэм «Песня пра бязмежную тугу», «Лютня», «Піпа». Адлюстроўваў светапогляд і жыццё танскага грамадства VIII—IX ст., асэнсоўваў тэмы: чалавек і час, чалавек і прырода, чалавек і яго асяроддзе. Творам паэта ўласцівыя прастата мовы, жыццярадаснасць і чалавекалюбства.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б China Biographical Database

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]