Бобі Чарльтан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Бобі Чарльтан
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Роберт Чарльтан
Нарадзіўся 11 кастрычніка 1937(1937-10-11)[1][2][…]
Памёр 21 кастрычніка 2023(2023-10-21)[3][4] (86 гадоў)
Грамадзянства  Англія
Рост 173 см
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Маладзёжныя клубы
Англія Іст Нартумберленд Скулс
1953—1954 Англія Манчэстэр Юнайтэд
Клубная кар’ера[* 1]
1954—1973 Англія Манчэстэр Юнайтэд 606 (199)
1973—1975 Англія Прэстан Норт Энд 38 (8)
1975—1976 Ірландыя Уотэрфард 26 (1)
1976 Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Аркадыя Шэпердз 0 (0)
1978 Уэльс Бангар Сіці 0 (0)
1978 Аўстралія Ньюкасл КБ 2 (0)
1980 Аўстралія Блэктаўн Сіці 1 (0)
1954—1980 Усяго за кар’еру 673 (208)
Нацыянальная зборная[* 2]
1958—1960 Англія Англія (да 23) 6 (5)
1958—1970 Англія Англія 106 (49)
Трэнерская кар’ера
1973—1974 Англія Прэстан Норт Энд гул. тр.
1983 Англія Уіган Атлетык в. а.
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Англія 1966
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Італія 1968
Дзяржаўныя ўзнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Рыцар-бакалаўр
Рыцар-бакалаўр
Ордэн Узыходзячага сонца 4 класа
Ордэн Узыходзячага сонца 4 класа
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт (Бобі) Чарльтан (англ.: Sir Robert Charlton; 11 кастрычніка 1937 — 21 кастрычніка 2023) — англійскі футбаліст, паўабаронца і нападнік. Чэмпіён свету ў складзе нацыянальнай зборнай Англіі і ўладальнік «Залатога мяча» 1966 года. Большую частку кар’еры правёў за «Манчэстэр Юнайтэд», у якім быў капітанам. Чарльтан быў атакуючым паўабаронцам, валодаў адпрацаваным дрыблінгам, дакладным пасам і пастаўленым далёкім ударам. Ён прызнаецца многімі адным з найвялікшых футбалістаў Англіі ўсіх часоў.

Чарльтан пачаў выступаць за асноўны склад «Манчэстэр Юнайтэд» у 1956 годзе, а на працягу наступных двух сезонаў трывала заваяваў сабе месца ў аснове. Ён выжыў у мюнхенскай авіякатастрофе 1958 года, пасля чаго дапамог «Юнайтэд» выйграць Першы дывізіён у сезонах 1964/65 і 1966/67. У 1966 годзе Чарльтан разам са зборнай Англіі стаў чэмпіёнам свету. У 1968 годзе «Юнайтэд», у складзе якога Чарльтан быў капітанам, стаў першым англійскім клубам, які выйграў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў. Ён забіў за «Манчэстэр Юнайтэд» і зборную Англіі больш галоў, чым любы іншы гулец за ўсю гісторыю. Яму таксама доўгі час належаў рэкорд па колькасці матчаў, праведзеных за «Юнайтэд» (758), які пабіў Раян Гігз у фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА ў Маскве 21 мая 2008 года.

На момант завяршэння кар’еры за зборную Англіі ў 1970 годзе яму належаў рэкорд па найбольшай колькасці гульняў за зборную (106 матчаў). Пазней гэты рэкорд быў пабіты Бобі Мурам, а затым Пітэрам Шылтанам.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Sir Bobby Charlton // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sir Bobby Charlton // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Sir Bobby Charlton: England World Cup winner and Manchester United legend dies Праверана 21 кастрычніка 2023.
  4. UNITED MOURNING THE LOSS OF SIR BOBBY CHARLTON Праверана 21 кастрычніка 2023.
  5. Sir Bobby Charlton died after fall, inquest hears — 2023. Праверана 2 лістапада 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]