Браніслаў Герэмек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Браніслаў Герэмек
польск.: Bronisław Geremek
5-ы Міністр замежных спраў Польшчы
31 кастрычніка 1997 — 30 чэрвеня 2000
Прэзідэнт Аляксандр Кваснеўскі
Кіраўнік урада Ежы Бузек
Папярэднік Дарыюш Разаці
Пераемнік Уладзіслаў Барташэўскі
Кіраўнік Уніі Вольнасці
18 снежня 2000 — 14 кастрычніка 2001
Папярэднік Лешак Бальцэровіч
Пераемнік Уладзіслаў Фрасынюк

Нараджэнне 6 сакавіка 1932(1932-03-06)[1][2][…]
Смерць 13 ліпеня 2008(2008-07-13)[4][2][…] (76 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні польск.: Benjamin Lewertow
Жонка Ганна Тэрэза Герэмек
Нацыянальнасць паляк
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктарская ступень[d] (1960), габілітаваны доктар (1972) і навуковы прафесар[d] (1989)
Дзейнасць палітык, дыпламат, гісторык Новага часу, гісторык, пісьменнік, прафсаюзны дзеяч, медыявіст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера social history[d]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Вялікі крыж ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Вялікі крыж ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі афіцэрскі крыж ордэна «За заслугі перад ФРГ»
Вялікі афіцэрскі крыж ордэна «За заслугі перад ФРГ»
Кавалер ордэна За заслугі, Францыя
Кавалер ордэна За заслугі, Францыя
Гранд-афіцэр ордэна Трох Зорак
Гранд-афіцэр ордэна Трох Зорак
Сайт geremek.pl (польск.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Браніслаў Герэмек (6 сакавіка 1932, Варшава — 13 ліпеня 2008) — польскі палітык, па адукацыі гісторык, былы кіраўнік Уніі Вольнасці, міністр замежных спраў у 1997—2000, у 1989—2001 дэпутат Сойму Х, І, II і III скліканняў, у 2004—2008 дэпутат Еўрапарламента.

Дзяцінства[правіць | правіць зыходнік]

Не расказваў наўпроста а сваім паходжанні і дзяцінстве, якія лічыў «зачыненай старонкай» у жыцці, аднак у інтэрвію Яцэку Жакоўскаму ўзгадваў аб свядомасці жыдоўскай, якую ў сабе ўвесь час насіў. У 1940 патрапіў разам з бацькамі ў Варшаўскае гета, адкуль яны ўцяклі ў 1943. Яго айцец згінуў у Аўшвіцы.

Nigdy nie wracałem do moich dziecięcych doświadczeń, choć to one mnie formowały. Świat palił się na moich oczach. Palił się też mały świat rodzinnych kontynuacji, w których jest ciągłość oczywistych wartości, zasad, reguł. W mojej dziecięcej biografii świat ciągle się rozpadał. To też nadawało kształt mojej późniejszej wrażliwości.

Пасля вайны жыў найперш ва Усхове, пазней у варшаўскім Жалібожы. Там актыўна дзейнічаў у Звязе Маладога Змагання (Związek Walki Młodych) разам з Яцэкам Куранем, Ежы Вятрэм і Янушам Рэйкоўскім. Гэты апошні ўчыўся ў тым жа ліцэі, што і сам Браніслаў Герэмек.

У дарослым жыцці не лічыўся жыдом. Узгадаваў а сваёй «жыдоўскасці» толькі тады, калі адбывалісь праявы антысемітызму.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1954 скончыў вучобу на гістарычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта, у 19561958 атрымаў паслядыпломную адукацыю ў Парыжу. У 1960 атрымаў ступень доктара навук, а ў 1972 абараніў габілітацыю ў Польскай Акадэміі Навук. У 1989 атрымаў тытул прафесара гуманітарных навук.

Займаўся даследаваннямі па гісторыі культуры і грамадства Сярэдневечча. Публікаваў артыкулы, праводзіў лекцыі, напісаў (некаторыя як суаўтар) 10 кніжак, з якіх частка была перакладзена на замежныя мовы. Доктарская праца 1960 краналася рынка працы ў сярэдневечыным парыжскім рамястве, а таксама праблематыкі прастытуцыі ў гэтым горадзе; доктарская дысертацыя 1972 года — пытанняў грамадства сярэдневечнага Парыжу.

Як вучонага ў 19551985 працаваў у Інстытуце Гісторыі Польскай Акадэміі Навук у Варшаве. У 19601965 быў выкладчык у парыжскай Сарбоне і кіраўніком тамтэйшага Цэнтра польскай культуры. Узнагароджаны 23 тытуламі «ганаровага доктара навук» (doktora honoris causa) між іншым ва ўніверсітэтах Балонні, Кракава, Утрэхта, парыжскай Сарбоне, Нью-Ёрку (Калумбійскі) і Франкфурта. У 1992 стаў запрошаным прафесарам у Французскім каледжы. Быў членам Еўрапейскай Акадэміі, Пэн Клубу і іншых арганізацый і таварыстваў.

У 19621965 быў дырэктарам Цэнтра польскай культуры ў Парыжу. Ведаў чатыры мовы: французскую, англійскую, італьянскую і нямецкую.

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

ПНР[правіць | правіць зыходнік]

У 1950 уступіў у ПАРП (PZPR), быў другім сакратаром партыйнай ячэйкі ў Варшаўскім універсітэце. У 1968 годзе на знак пратэсту супраць увядзення войскаў арганізацыі Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакію выйшаў з партыі.

У 70-х актыўна дзейнічаў у польскай дэмакратычнай апазіцыі. У 19781981 быў утваральнікам і выкладчыкам Таварыства Навуковых Курсаў. У жніўні 1980 звязаўся з прафсаюзным рухам Гданьску, стаў адным з экспертаў і дарадцаў «Салідарнасці». У 1981 на Першым з'ездзе «Салідарнасці» узначаліў праграмную камісію. Быў інтэрнаваны пасля распачатага Войцехам Ярузельскім ваеннага становішча ў Польшчы, вызвалены ў снежні 1982, зноў стаў саветнікам нелегальнай на той час Салідарнасці, блізка супрацоўнічаў з Лехам Валенсам. У 1983 быў ізноў арыштаваны па абвінавачванні ў арганізацыі нелегальнай палітычнай дзейнасці. У 19871989 узначальваў Камісію палітычных рэформ грамадзянскага камітэта. Браў удзел у пленарных перамовах у часе г. зв. Круглага стала з уладамі ПНР у 1989, якія прывялі да парламенцкіх выбараў у Польшчы і з'яўлення г. зв. дамоўнага сойму.

Рэспубліка Польшча[правіць | правіць зыходнік]

На выбарах да дамоўнага сойму атрымаў дэпутацкі мандат, пазней быў паўторна выбраны ў Сойм РП у 1991, 1993 i 1997. У дамоўным Сойме кіраваў Грамадcкім Парламенцкім Клубам.

Належыў да заснавальнікаў Грамадзянскага Руху Дэмакратычная Акцыя, Дэмакратычнай Уніі і Уніі Вольнасці. Быў кіраўніком парламенцкага клуба ВУ 19901997. У 20002001 узначальваў Унію Вольнасці. Ад 2005 быў членам Дэмакратычнай Партыі.

У 1989—2001 знаходзіўся ў Сойме. У складах X, I і II скліканнях кіраваў Камісіяй Замежных Спраў, кіраваў таксама Канстытуцыйнай Камісіяй (1989—1991) і Камісіяй Еўрапейскага Права (2000—2001).

Пасля парламенцкіх выбараў у 1991 Лех Валенса даверыў яму фарміраванне новага ўрада, аднак гэтая місія скончылася няўдачай.

Пасля ўтварэння кааліцыі АВС-УВ 31 кастрычніка 1997 атрымаў пасаду Міністра спраў замежных. 12 сакавіка 1999 у рэзідэнцыі польскага ўрада падпісаў Акт аб уступе ў НАТА. Абавязкі выконваў да 30 чэрвеня 2000.

На выбарах у Еўрапарламент 13 чэрвеня 2004 быў абраны дэпутатам з камітэту Уніі Вольнасці, здабыўшы ў варшаўскай акрузе найвялікшую лічбу галасоў. У Еўрапарламенце ўваходзіў у склад фракцыі «Альянс Лібералаў і Дэмакратаў для Еўропы» (Alliance des Démocrates et des Libéraux pour l'Europe). У 2007 адмовіўся даць паказанні ў працэсе люстрацыі, патлумачыўшы тым што зрабіў гэта ў 2004.

Быў адным з суаўтараў адкрытага ліста ад 5 ліпеня 2006, у якім былыя міністры замежных спраў ва ўрадах III РП пратэставалі супраць адмены прэзідэнтам Лехам Качыньскім веймарскага шчыту ў чэрвені 2006 і крытыкавалі характар польскай замежнай палітыкі ў польска-нямецкіх стасунках.

Прыватнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Яго жонка, доктар Ганна Тэрэза Герэмек, была гісторыкам, навуковым працаўніком ВУ, памерла 21 ліпеня 2004. Меў двух сыноў. Займаўся калекцыянаваннем фаек, якіх меў каля 70.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

Сканаў 13 ліпеня 2008 у аўтакатастрофе на 92 дарозе ў Любені, Новатамыскі павет. Яго аўтамабіль маркі Mercedes-Benz з'ехаў на процілеглы дарожны пас і сутыкнуўся з аўтамабілем маркі Fiat Ducato.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]