Ванеса Рэдгрэйв

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ванеса Рэдгрэйв
Vanessa Redgrave
Дата нараджэння 30 студзеня 1937(1937-01-30)[1][2][…] (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Michael Redgrave[d][3]
Маці Rachel Kempson[d][3]
Муж Tony Richardson[d][4] і Franco Nero[d][4]
Дзеці Natasha Richardson[d], Джаэлі Рычардсан[d] і Carlo Gabriel Nero[d]
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 1958 — цяпер. час
Узнагароды «Оскар» (1977)
BAFTA (2009)
IMDb ID 0000603
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ванеса Рэдгрэйв CBE (англ.: Vanessa Redgrave; нар. 30 студзеня 1937) — брытанская актрыса, лаўрэат прэміі «Оскар» 1978 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кінакар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Ванеса Рэдгрэйв нарадзілася 30 студзеня 1937 года ў Лондане ў сям’і акцёра Майкла Рэдгрэйва і актрысы Рэйчэл Кемпсан.

У 1954 годзе паступіла ў школу музыкі і драмы Central School of Speech and Drama. Упершыню з’явілася на тэатральнай сцэне ў 1957 годзе разам з бацькам. З 1961 года яна выступае з Каралеўскай шэкспіраўскай трупай. У кіно Ванеса Рэдгрэйв стала вядомай пасля фільма «Морган: прыдатны выпадак для лячэння» (1966). Актрыса атрымала прэмію Канскага кінафестывалю, а таксама намінацыі на «Оскар», «Залаты глобус» і BAFTA.

Іншыя вядомыя карціны ранняга перыяду — «Фотапавелічэнне» Мікеланджэла Антаніёні (1966), «Айседора» (1968) — пра жыццё балярыны Айседоры Дункан, «Марыя — каралева Шатландыі» (1971).

У 1977 годзе Рэдгрэйв іграе разам з Джэйн Фондай у фільме «Джулія» рэжысёра Фрэда Цынемана. За гэту ролю яна была ганаравана прэміі «Оскар» у намінацыі «лепшая актрыса другога плану». У тым жа годзе яна прадзюсавала і агучвала дакументальны фільм «Палесцінец», у якім удзельнічала ў сцэне танца з аўтаматам Калашнікава. У сувязі з гэтым групоўка Jewish Defense League (якая фігуравала ў справаздачах ФБР як экстрэмісцкая і тэрарыстычная[6]) арганізавала пікеты падчас цырымоніі ўручэнні прэміі. Глава гэтай арганізацыі вінаваціў Рэдгрэйв у падтрымцы палестынцаў. Нягледзячы на прысутнасць на вуліцы актывістаў JDL, Рэдгрэйв у сваёй правмове выступіла з асуджэннем усіх форм таталітарызму і сказала, што ні яе, ні Кінаакадэмію не запалохае «кучка сіянісцкіх хуліганаў, чые паводзіны абражаюць годнасць усіх яўрэяў»[7]. Яе выступ быў сустрэты «здзіўлена адкрытымі ротамі, воклічамі неўхвалення і воплескамі».

Пазней Рэдгрэйв выконвала ролі ў фільмах «Бостанцы» (1985) — намінацыі на «Оскар» і «Залаты глобус», «Говардс Энд» (1991) — намінацыя на «Оскар», «Місія невыканальная» (1996), «Уайльд» (1997), «Перапыненае жыццё» (1999). Рэдгрэйв працягвае іграць у кіно і тэатры.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Была замужам за рэжысёрам Тоні Рычардсанам у 1962—1967 гадах, шлюб з якім распаўся з-за захапленні апошняга французскай актрысай Жаннай Маро. Ад Рычардсана яна нарадзіла дзвюх дочак: Наташа Рычардсан (1963—2009) і Джоэлі Рычардсан, якія таксама сталі актрысамі. У Ванесы Рэдгрэйв ёсць сын ад Франка Нера, з якім яна здымалася ў «Камелоце». У 2006 годзе актрыса выйшла за Нера замуж. Вядомы раман Рэдгрэйв з акцёрам Цімаці Далтанам. Яе сястра Лін Рэдгрэйв і брат Корын Рэдгрэйв таксама былі акцёрамі, абодва сканалі ад рака ўвесну 2010 года.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]