Вяйнё Валдэмар Аалтанен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вяйнё Валдэмар Аалтанен
Wäinö Aaltonen
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні фінск.: Wäinö Waldemar Aaltonen
Дата нараджэння 8 сакавіка 1894(1894-03-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 мая 1966(1966-05-30) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Aino Pietiläinen[d]
Дзеці Matti Aaltonen[d] і Maija Aaltonen[d]
Род дзейнасці мастак, скульптар, фатограф, дзеяч выяўленчага мастацтва
Вучоба
Мастацкі кірунак позні мадэрн
Уплыў на Jussi Vikainen[d] і Natascha Michéew-Kullberg[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вяйнё Валдэмар Аалтанен[4] (фінск.: Wäinö Aaltonen, 8 сакавіка 1894, Марціла — 30 мая 1966, Хельсінкі) — фінскі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў мастацкай школе Асацыяцыі мастакоў Фінляндыі ў Турку (1910-15) у В. Вестэрхолма, а таксама за мяжой. Падчас паездкі ў Італію ў 1923 выпрабаваў моцны ўплыў прадстаўнікоў кубізму і футурызму — мастацкіх напрамкаў, якія сталі асноўнымі ў яго творчасці. Заваяваў аўтарытэт манументальнымі кампазіцыямі, якія сімвалізуюць незалежнасць краіны (фігуры на мосце ў Тамперэ, 1927-29; група «Праца і будучыня», якая ўпрыгожвае залу пасяджэнняў сейма ў Хельсінкі, 1930; і інш.)

Працаваў у граніце і мармуры, шырока выкарыстоўваў таксама дрэва, тэракоту і бронзу.

Зноскі

  1. Register of the Artists' Association of Finland
  2. Аалтонен Вяйнё Валдемар // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  4. Напісанне імя і прозвішча Вяйнё Валдэмар Аалтанен у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.8.