Віктар Уладзіміравіч Ерафееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Уладзіміравіч Ерафееў
руск.: Ви́ктор Ерофе́ев
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 верасня 1947(1947-09-19)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, літаратурны крытык, журналіст, раманіст, сцэнарыст, празаік, літаратуразнавец
Гады творчасці з 1979
Мова твораў руская
Узнагароды
кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Уладзіміравіч Ерафееў (19 верасня 1947, Масква) — сучасны расійскі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын савецкага дыпламата Уладзіміра Іванавіча Ерафеева. Частка дзяцінства правёў з бацькамі ў Парыжы.

У 1970 годзе скончыў філалагічны факультэт МДУ, у 1973 годзе — аспірантуру Інстытута сусветнай літаратуры.

Вядомасць атрымаў пасля публікацыі эсэ пра творчасць маркіза дэ Сада ў часопісе «Пытанні літаратуры».

У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Дастаеўскі і французскі экзістэнцыялізм», якая выйшла ў 1991 годзе ў ЗША ў выглядзе асобнай кнігі.

У 1979 годзе за арганізацыю ў самвыдаце непадцэнзурнага альманаха «Метропаль» быў выключаны з Саюзу пісьменнікаў, а яго бацьку, які раней прыкрываў сына, знялі з пасады пастаяннага прадстаўніка СССР пры міжнародных арганізацыях у Вене. Да 1988 года Віктара Ерафеева не друкавалі ў СССР.

Зноскі

  1. Wiktor Wladimirowitsch Jerofejew // Brockhaus Enzyklopädie
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.