Вікіпедыя:Добрыя артыкулы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:ДА
✰
Піктаграма добрых артыкулаў
Добрыя артыкулыартыкулы, якія ўдзельнікі Вікіпедыі лічаць аднымі з лепшых артыкулаў праекта. Добрыя артыкулы — артыкулы, якія напісаны з веданнем пытання і раскрываюць закранутую тэму. Па тых ці іншых прычынах яны (пакуль яшчэ) не адпавядаюць крытэрыям выдатных артыкулаў, але ўсё жадаючыя могуць прыняць удзел у іх дапрацоўцы да ўзроўню выдатных.

Перад тым, як з'явіцца на гэтай старонцы, добрыя артыкулы праходзяць працэдуру абрання на старонцы Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы, дзе іх абмяркоўваюць на прадмет дакладнасці, нейтральнасці, паўнаты і стылю выкладу.

Усе добрыя артыкулы адзначаны знакам ✰ у верхнім правым куце сваёй старонкі, а таксама адпаведным шаблонам унізе артыкула.
Колькасць добрых артыкулаў у беларускай Вікіпедыі — 186. Гл. таксама Пералік добрых артыкулаў з датамі абрання.

Каляндар

Нядаўна абраныя добрымі артыкулы[правіць зыходнік]

Партрэт Барбары Радзівіл (1550)
Партрэт Барбары Радзівіл (1550)

Беларускі партрэт XII―XVIII стагоддзяў ― адзін з асноўных жанраў беларускага жывапісу і скульптуры. Аснова жанру ― мемарыяльны пачатак, увекавечанне аблічча канкрэтнага чалавека. У мастацтве беларускія партрэты XII―XVIII стст. дзеляцца на жывапісныя і графічныя; парадныя, камерныя; у рост, па калені, паясны, галава, анфас, профіль і інш. Паводле колькасці персанажаў падзяляюцца на індывідуальныя, парныя, групавыя; спецыфічны від партрэта ― аўтапартрэт. Ад старажытнасці вядомыя партрэтная мініяцюра, партрэты на медалях і манетах.

далей…


Паўстанцы ў Гбадалітэ, 2000 г.
Паўстанцы ў Гбадалітэ, 2000 г.

Другая кангалезская вайна, таксама вядомая як Вялікая афрыканская вайна (1998—2003) — узброены канфлікт на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, у якім удзельнічалі шматлікія ўзброеныя групы з дзесяці краін.

Вайна пачыналася як грамадзянская, праз супрацьстаянне народаў хуту і тутсі, але затым у ёй прынялі ўдзел іншыя дзяржавы Афрыкі, што было выклікана барацьбой краін кантыненту за рэсурсы ДР Конга. Фактычным працягам падзей стаў канфлікт у Ківу. У выніку баявых дзеянняў і іх наступстваў загінула ад 3,4 да 6 млн чалавек, у асноўным ад хвароб і голаду, што робіць гэтую вайну адной з самых кровапралітных у гісторыі і самым смяротным канфліктам з часоў Другой сусветнай вайны (далей…).


Абраз Святой Параскевы.
Абраз Святой Параскевы.

Беларуская іканапісная школа — самабытная нацыянальная іканапісная школа XVI — пачатку XIX стагоддзяў. Склалася пад уплывам ідэй Адраджэння на аснове традыцый візантыйскага і старажытнарускага мастацтва.

На Беларусі іканапіс узнік з прыняццем хрысціянства. Да XVI стагоддзя развіваўся на аснове візантыйскіх традыцый, паступова засвойваў рэалістычныя рысы заходнееўрапейскага сакральнага мастацтва. Працэс станаўлення і росквіту беларускага іканапісу расцягваецца на некалькі стагоддзяў. Традыцыі мастацтва Візантыі і Старажытнай Русі, якія былі асіміляваныя беларускай культурай (IX—XIV стагоддзі), аб’ядноўваліся са стылістычнымі асаблівасцямі заходнееўрапейскага мастацтва — рэнесанс (XIV—XVI стагоддзі), барока (канец XVI—XVIII стагоддзяў), класіцызм (другая палова XVIII стагоддзя). Творы беларускага іканапісу вызначаюцца вернасцю канону, умоўнасцю і сімвалізмам выяўленчай мовы, характэрнасцю тыпажу, шырокім выкарыстаннем этнаграфічных элементаў, імкненнем адлюстраваць навакольную рэчаіснасць (далей…).


Чэрап Homo floresiensis
Чэрап Homo floresiensis

Homo floresiensis — гіпатэтычны выкапнёвы карлікавы від людзей. З-за малога росту Homo floresiensis вядомы таксама як «хобіт» (па аналогіі з істотамі, прыдуманымі Дж. Р. Р. Толкінам). Рэшткі Homo floresiensis выяўленыя ў 2003 годзе ў Інданезіі (востраў Флорэс, пячора Ліанг-Буа), дзе знойдзена некалькі шкілетаў рознай ступені захаванасці ўзростам прыблізна ў 13-95 тысяч гадоў (па апошніх альтэрнатыўных ацэнках — 60-100 тысяч гадоў). Па адзінаму вядомаму чэрапу і найбольш поўна захаванаму шкілету рост Homo floresiensis ацэньваецца прыкладна ў 1 м, а аб’ём галаўнога мозга ў 400 см³, што ў тры разы менш аб’ёму мозга сучаснага чалавека і набліжаецца да параметраў, характэрных для аўстралапітэкаў. Даследчыкі адзначаюць таксама шматлікія архаічныя рысы ў будове чэрапа і канцавін Homo floresiensis. (далей…).


Геаграфія[правіць зыходнік]

  • Вуліцы:
Вуліцы Гродна: Вялікая Траецкая вуліца (Гродна)Замкавая вуліца (Гродна)Вуліца Карла Маркса (Гродна)Савецкая вуліца (Гродна)
Вуліцы Мінска: Інтэрнацыянальная вуліца (Мінск)Вуліца Карла Маркса (Мінск)
Гісторыя Беларусі: Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім (1381—1384)Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім (1389—1392)Падзеі ў Мінску 19—21 лютага 1918 годаФарсіраванне Проні

Грамадства[правіць зыходнік]

Мастацтва[правіць зыходнік]

Архітэктура Беларусі: Барысаглебская царква (Гродна)Касцёл Святога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканцаў (Мінск)Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета
Літаратура Беларусі: Беларускае фэнтэзіНовая зямля (паэма)Рыцар Янка і каралеўна Мілана

Філасофія і рэлігія[правіць зыходнік]

Тэхніка і прамысловасць[правіць зыходнік]

Дзеячы беларускай гісторыі: Соф’я ГальшанскаяАнтон ЛуцкевічІван ЛуцкевічМікалай Радзівіл ЧорныСымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі
Літаратура Беларусі: Францішак АляхновічФранцішак БагушэвічЗоська ВерасМаксім ГарэцкіУладзімір КараткевічЯнка КупалаМаксім Танк

Спорт і забавы[правіць зыходнік]