Вікіпедыя:Праект:Вікі любіць славутасці/Уводзіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагатып праекта
Лагатып праекта

«Вікі любіць славутасці» — беларускі частка агульнаеўрапейскай ініцыятывы Wiki Loves Monuments 2012, арганізаванай з мэтай фатаграфавання і выкладвання ў свабодны доступ фатаграфій аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны краін-удзельніц.

Ідэя гэтага праекта была прапанавана на Вроцлаўская Вікіканферэнцыі, на якой вопытам правядзення падобнага конкурсу нідэрландскай Вікіпедыяй (і тамтэйшым аддзяленнем Фонду Вікімедыя) ў 2010 годзе падзяліўся яе прадстаўнік Lodewijk Gelauff.

Падобнага праекта беларускім Вікіпедыстам яшчэ не прыходзілася ладзіць. На самой справе велізарная праца — на першым этапе скласці тут спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь з адрасамі, геаграфічнымі каардынатамі і г.д. згодна з існуючым адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам. Але самая галоўная праца — агульнаеўрапейскі кантэст — наперадзе: зрабіць фатаграфіі аб'ектаў і загрузіць іх пад свабоднай ліцэнзіяй у Вікісховішча. Гэтая частка праекта пачнецца ва ўсіх краінах, якія прымаюць удзел у праекце, 1 верасня і працягнецца роўна месяц. Просьба да ўсіх, хто хоча далучыцца да працы па стварэнні спіса, запісвацца у спіс удзельнікаў праекту і звязвацца праз размовы, электронную пошту, ці непасрэдна ў абмеркаванні.