Вільгельм Віндэльбанд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вільгельм Віндэльбанд
ням.: Wilhelm Windelband
Дата нараджэння 11 мая 1848(1848-05-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 1915(1915-10-22)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Wolfgang Windelband[d]
Род дзейнасці філосаф, выкладчык універсітэта, гісторык
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Hermann Lotze[d][5]
Школа/традыцыя Бадэнская школа
Кірунак неакантыянства
Аказалі ўплыў Куна Фішэр, Лотцэ, Авенарыус
Зведалі ўплыў Генрых Рыкерт, філосаф
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вільгельм Віндэльбанд (ням.: Wilhelm Windelband; 11 мая 1848, Патсдам, Германская імперыя — 22 кастрычніка 1915, Гайдэльберг, Германская імперыя) — нямецкі філосаф-ідэаліст, кіраўнік Бадэнскай школы неакантыянства.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і прускага служачага. Вучыўся ва ўніверсітэтах Іены (дзе слухаў лекцыі Куна Фішэра) і Гайдэльберга (дзе слухаў лекцыі Лоцэ). Добраахвотнікам ўдзельнічаў ў франка-прускай вайне 1870 г. У Берліне абараніў дысертацыю «Вучэнне аб выпадковасці» (1870), габілітазаваўся ў 1873 годзе.

Пасля абароны дысертацыі Віндэльбанд пачынае выкладчыцкую дзейнасць у Лейпцыгу: праз тры гады ён прыват-дацэнт, а праз шэсць гадоў — прафесар. Прафесар у Цюрыху (1876). З 1877 г. — прафесар універсітэта ў Фрайбургу, з 1882 — у Страсбургу, з 1903 — у Гайдэльбергу. Член Гайдэльбергскай акадэміі навук з 1910 г.

Зноскі

  1. а б Wilhelm Windelband // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. а б Wilhelm Windelband // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Виндельбанд Вильгельм // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  5. а б в Матэматычная генеалогія — 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]