Вільгельм Цірскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вільгельм Цірскі
фр.: Guillaume de Tyr

archbishop of Tyr[d]
1175 — 1184
Папярэднік Frederick de la Roche[d]
Пераемнік Joscius[d]
chancelor of kingdom of Jerusalem[d]
1174 — 1183
Папярэднік Ralph[d]
Пераемнік Lambert[d]

Дзейнасць гісторык, святар, пісьменнік, архіепіскап
Нараджэнне каля 1130[1][2]
Смерць 29 верасня 1186
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вільгельм Цірскі выяўляе сляды праказы на руках Балдуіна IV

Вільгельм Цірскі (фр.: Guillaume de Tyr; каля 1130, Іерусалім — 29 верасня 1186, Цір) — французскі гісторык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў архідыяканам цірскага мітрапаліта і выхавальнікам спадчыннага прынца Балдуіна, затым паслом у Канстанцінопалі і Рыме. Заключыў у 1168 годзе саюз з імператарам Мануілам I Камнінам. У 1174 годзе Вільгельм быў прызначаны архібіскупам Цірскім і кіраваў палітыкай Іерусалімскага каралеўства.

У 1179 годзе прысутнічаў у Рыме на Трэцім Латэранскім саборы, які ўсталяваў парадак абрання Рымскіх Пап. Пасля смерці Балдуіна IV (1185) каралеўства было на краю гібелі, і Вільгельм паехаў у Францыю прапаведаваць крыжовы паход. На яго заклік адклікнуліся каралі Францыі і Англіі.

Свабодна валодаў лацінскай, французскай, грэчаскай, арабскай, сірыйскай і нямецкай мовамі.

Твор Вільгельма «Historia belli sacri a principibus christianis in Palaestina et in Oriente gesti» уяўляе сабой добрасумленную справаздача пра бачанае і чутае з першых рук. Вільгельм напісаў 22 кнігі, манах Герольд дадаў сем кніг, а невядомы манах давёў гісторыю да 1275 года.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. William of Tyre // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]