Ганс Сакс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганс Сакс
ням.: Hans Sachs
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 лістапада 1494[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 1576[1][2] (81 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, спявак, драматург, акцёр, кампазітар
Мова твораў нямецкая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ганс Сакс

Ганс Сакс (таксама Ганс Закс) (ням.: Hans Sachs; 5 лістапада 1494, Нюрнберг — 19 студзеня 1576, Нюрнберг) — галоўны паэт нямецкага Адраджэння, майстарзінгер і драматург.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Sämtliche Fabeln und Schwänke, 1 (1893)

Нарадзіўся ў 1494 годзе ў сям’і краўца. Наведваў лацінскую школу, затым у 1509—1511 гадах вучыўся шавецкай справе, затым пяць гадоў быў вандроўным чаляднікам. У гэты час ён апынуўся ў Інсбруку пры двары імператара Максіміліяна I, верагодна, менавіта там вырашыў вывучыць мастацтва майстарзанга. Пачаў навучанне ў Мюнхене ў Леанарда Ноненбека, а з 1520 пасяліўся ў Нюрнбергу, дзе стаў майстрам шавецкай справы і адначасова актыўным удзельнікам і адзін час старшынёй таварыства майстарзінгераў. У 1519 годзе ажаніўся з 17-гадовай Кунігундай Кройцэр, якая памерла ў 1560 годзе. У 1561 годзе ўзяў шлюб другі раз, на маладой ўдаве Барбары Харшэр. Ад першага шлюбу меў 7 дзяцей, ні адзін з якіх яго не перажыў. З самага пачатку падтрымаў Рэфармацыю ў варыянце Марціна Лютэра. Першапачаткова атрымаў вядомасць як паэт менавіта вершамі, якія тлумачылі ідэі рэфармацыі. Напісаў больш за 6000 вершаў і стаў адным з самых вядомых паэтаў XVI стагоддзя.

Зноскі

  1. а б Goetze E. Sachs, Hans // Allgemeine Deutsche BiographieL: 1890. — Т. 30. — S. 113–127.
  2. а б Sachs, Hans // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 23.
  3. а б Сакс Ганс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Браун Ф. А. Ганс Сакс // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 95–96.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]