Гарыет Табмен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарыет Табмен
англ.: Harriet Tubman[1]
Імя пры нараджэнні англ.: Araminta Ross
Род дзейнасці пісьменніца, медычная сястра, праваабаронца, абаліцыяніст, палітычны актывіст, разведчык, суфражыстка, дзеяч фемінізму
Дата нараджэння 6 сакавіка 1822(1822-03-06)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 1913(1913-03-10)[4][5] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне хрысціянства[9]
Муж John Tubman[d]
Партыя
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гарыет Та́бмен[10] (англ.: Harriet Tubman, народжаная Арамінта Рос (англ.: Araminta Ross); каля 1820 года, графства Дорчэстэр, Мэрыленд — 10 сакавіка 1913, Обурн, Нью-Ёрк) — амерыканская абаліцыяністка, гераіня афраамерыканцаў, змагар супраць рабства ў ЗША.

Нарадзілася ў сям’і раба. Каля 1849 года (увосень 1849 года[11])збегла ад рабаўладальніка ў Філадэльфію. Далучылася да абаліцыянісцкага руху. Прымала ўдзел у дзейнасці «Падземнай чыгункі». У 1850-х гадах ажыццявіла 19 паездак на рабаўладальніцкі Поўдзень ЗША[12] і асабіста вызваліла больш за 300 рабоў. У час Грамадзянскай вайны 1861—1865 гадоў была разведчыцай і медыцынскай сястрой у арміі Поўначы. У 1863 годзе арганізавала партызанскі атрад, які дзейнічаў у паўднёвых штатах і прымала ўдзел у аперацыі па вызваленню 750[12] рабоў. Пасля вайны Гарыет Табмен змагалася супраць расавай дыскрымінацыі і прыгнечання неграў, выступала за раўнапраўе жанчын, за наданне жанчынам выбарчавага права.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Union List of Artist Names
  2. Find a Grave — 1996. Праверана 20 сакавіка 2021.
  3. A century after Harriet Tubman died, scholars try to separate fact from fiction / S. BuzbeeWashington: Fred Ryan, 2013. — ISSN 0190-8286; 2641-9599 Праверана 7 верасня 2016.
  4. Harriet Tubman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Harriet Tubman // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. JSTOR — 1995.
  7. http://www.nytimes.com/2003/11/08/opinion/where-the-streets-have-too-many-names.html
  8. http://www.nytimes.com/2007/06/24/books/review/Bell.html
  9. Larson K. C. http://www.harriettubmanbiography.com/harriet-tubman-biography.html
  10. БелЭн 2002.
  11. Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  12. а б ВСЭ 1976.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]