Салігорск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Салігорск)
Горад
Салігорск
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Унутраны падзел
мікрараёны
Старшыня райвыканкама
Алег Рыгоравіч Паскробка
Заснаваны
Першая згадка
1958
Ранейшыя назвы
Новастаробінск
Горад з
Плошча
15 км²
Вышыня цэнтра
153 ± 1 м і 148 м[1]
Насельніцтва
  • 98 590 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 174
Паштовы індэкс
223701-223709
Аўтамабільны код
5
СААТА
6250501000
Афіцыйны сайт
Салігорск на карце Беларусі ±
Салігорск (Беларусь)
Салігорск
Салігорск (Мінская вобласць)
Салігорск

Саліго́рск[3] (трансліт.: Salihorsk, руск.: Солигорск) — горад у Беларусі, на правым беразе ракі Случ. Адміністрацыйны цэнтр Салігорскага раёна Мінскай вобласці (да 2009 года — горад абласнога падпарадкавання). Насельніцтва на 2017 год — 106 839 чалавек[4], што пры даволі невялікай плошчы горада ў 15 км² робіць Салігорск адным з самых шчыльнанаселеных гарадоў краіны. Знаходзіцца за 136 км на поўдзень ад Мінска. Канцавая чыгуначная станцыя на адгалінаванні Слуцк — Салігорск ад лініі Баранавічы — Асіповічы, побач з горадам праходзяць аўтамабільныя дарогі Мінск — Мікашэвічы і Бабруйск — Чырвоная Слабада. Таксама злучаны аўтабільнымі дарогамі з Любанню, Лунінцом.

Салігорск з’яўляецца адным з самых маладых гарадоў Рэспублікі Беларусь (пазней быў заснаваны толькі Новалукомль). Яго гісторыя пачынаецца з пабудовы I Старобінскага (потым — Салігорскага) калійнага камбіната, пазней пераўтворанага ў 1 рудаўпраўленне ААТ «Беларуськалій» пасля выяўлення багатых радовішчаў калійнай солі на гэтых тэрыторыях. Першапачаткова Салігорск меў назву Новастаробінск (да 1959 года) і статус рабочага пасёлка. Горад — з 1963, з 1965 — цэнтр аднайменнага раёна. Адзін з найбуйнейшых цэнтраў вытворчасці калійных угнаенняў у свеце.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Стары помнік заснаванню Новастаробінска

Назву «Салігорск» афіцыйна зацвердзілі ў 1959 годзе. Раней у некаторых дакументах Старобінскага райвыканкама, якому падпарадкоўвалася тэрыторыя Салігорска, пасёлак называўся Новастаробінскам (Нова-Старобінскам), аднак дэ-факта такой назвы ніколі не меў[5]. Адмову ад першай назвы некаторыя тлумачаць нягучнасцю зліцця ў ёй слоў «Новы» і «Стары»[6].

Назва «Новастаробінск» прысутнічала на памятным камяні, пастаўленым на месцы заснавання Салігорска:

" 10-VIII-1958 тут быў заснаваны горад Нова-Старобінск.
"

Аднак пазней камень быў перанесены на іншае месца, і яму надалі новую таблічку, на якой замест старой назвы напісана ўжо «Салігорск».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1949 года каля вёскі Чыжэвічы Старобінскага раёна Мінскай вобласці правялі геалагічную экспедыцыю, якая выявіла значныя паклады калійнай солі. На глыбіні 349,5 м свідраваная шчыліна раскрыла тоўшчу, у прарэзе якой былі знойдзены прамысловыя паземы калійных салей. У 1949―1952 гадах на радовішчы здзяйсняліся геолагавыведніцкія працы з мэтаю выяўлення формы і аб’ёму прамысловай часткі радовішча, выяўлення якасці калійных рудаў і атрымання зыходных звестак для геолага-экалагічнай ацэнкі радовішча. Паводле вынікаў гэтай працы былі выяўлены буйныя столкі сырых калійных салей. У 1952 годзе шэраг навукоўцаў, якія працавалі ў галіне адкрыцця і распрацоўкі Старобінскага радовішча калійных салей, былі адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР[8].

9 чэрвеня 1958 года Урад СССР прыняў пастанову аб пабудове I Старобінскага (потым — Салігорскага) калійнага камбіната (цяпер 1 Рудаўпраўленне ААТ «Беларуськалій»). А 10 жніўня таго ж года на месцы вёскі Вішнёўка Старобінскага раёна пачалося будаванне паселішча для будучых шахцёраў[9]. Пазней у склад места ўвайшлі вёскі Кавалёва Лаза, Пяшчанка, Пакроўка, Круты Бераг, Сяльцо і Цэсліны. 8 жніўня 1959 года Салігорск атрымаў цяперашнюю назву і афіцыйны статус рабочага пасёлка[10].

1 верасня 1959 года ў Салігорску адкрылася пачатковая школа з рускай мовай навучання, пераўтвораная ў 1960 годзе ў сярэднюю школу. У лістападзе 1961 года пачаліся заняткі ў Салігорскім горнахімічным тэхнікуме. У канцы 1959 года пачалося будаванне гарадской паліклінікі, у 1962 годзе — бальніцы (адкрылася ў 1965 годзе). 4 лістапада 1959 года пачаў працаваць Дом культуры будаўнікоў. У траўні 1961 года адкрылася першая ў горадзе бібліятэка. 28 красавіка 1961 года адбыўся ўвод ў эксплуатацыю кінатэатра.

У 1962 годзе Салігорск злучылі чыгункай са Слуцкам. У 1963—1979 гадах у горадзе ўвялі ў эксплуатацыю 4 калійныя камбінаты. У 1964—1967 гадах вялося будаванне Салігорскага вадасховішча. 1 жніўня 1984 года адкрыўся новы будынак чыгуначнай станцыі.

25 снежня 1962 года Салігорск увайшоў у склад Любанскага раёна. 7 сакавіка 1963 года Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР рабочаму пасёлку Салігорску надалі афіцыйны статус горада абласнога падпарадкавання. 6 студзеня 1965 года горад стаў цэнтрам Салігорскага раёна.

23 лютага 1978 года ў склад горада ўключаны пасёлак Пакроўка Чыжэвіцкага сельсавета[11].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Блішч. «Капры Салігорска», пачатак 1960-х

Буйны цэнтр горназдабываючай прамысловасці Беларусі і адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў і пастаўшчыкоў калійных мінеральных угнаенняў — вытворчае аб’яднанне ААТ «Беларуськалій». Прадукцыя гэтага прадпыемства пастаўляецца ў Еўропу, Усходнюю Азію, краіны Міжземнамор’я, Паўднёвую Афрыку, Індыю, Кітай, Паўднёвую і Паўночную Амерыку — усяго больш чым у 50 краін свету[20].

Усяго ў Салігорску 62 дзяржаўныя і акцыянерныя прадпрыемствы. Сярод найбуйнейшых — заводы горна-шахтавага абсталявання, рамонтна-механічны, зборнага жалезабетону, жалезабетонных канструкцый, даследча-эксперыментальны, клееных драўляных канструкцый, ліцейна-механічны. Лёгкая прамысловасць — ААТ «Купалінка» і ЗАТ «Калінка». 6 банкаў і 155 прыватных камерцыйных структур. Гасцініцы «Алеся», «Жамчужына», «Новае Палессе».

У горадзе добра развіты будаўнічы комплекс, які ўключае ААТ «Будтрэст № 3 ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі», народнае прадпрыемства «Шахтаспецбуд» і Домабудаўнічы камбінат.

Грузавыя перавозкі ажыццяўляе Аўтапарк № 3, пасажырскія — Аўтобусны парк № 1.

Абслугоўваннем гараджан займаецца 105 гандлёвых прадпрыемстваў (63 — з дзяржаўнай формай уласнасці, 42 — з недзяржаўнай) і 11 фірменных магазінаў. У горадзе — 72 прадпрыемствы грамадскага харчавання на 7026 пасадачных месцаў.

Служба побыту прадстаўлена камбінатам бытавога абслугоўвання на 206 працоўных месцаў, 3 атэлье, 13 цырульнямі.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе знаходзіцца 11 агульнаадукацыйных школ і тры гімназіі, дзе навучаецца каля 18 тысяч навучэнцаў, будаўнічы прафесійны коледж, педагагічны каледж, горнахімічны каледж, эканамічны тэхнікум. Працуе 31 дзіцячая дашкольная ўстанова на 6229 дзяцей. Для арганізацыі пазакласнай выхаваўчай работы дзейнічае 11 спецыялізаваных дзіцячых устаноў. Сярод іх — школа мастацтваў, музычная і мастацкая школы, станцыя юных тэхнікаў, дзіцячы тэатр танца, краязнаўчы музей, цэнтр дзіцячай творчасці.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік першапраходцам Салігорскіх нетраў — знаходзіцца на вул. імя В.Казлова, адкрыты ў 1977 г. у гонар салігорскіх шахцёраў горнаруднай прамысловасці Беларусі (скульптар Буралкін Г. В., арх. Ткачэнка С. Ф., Блахін У. М.)[21].

Гасцініцы[23][правіць | правіць зыходнік]

  • «Новае Палессе» (вул. Казлова, 33)
  • «Алеся» ААТ «Беларуськалій» (вул. Леніна, 38)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя грамадзяне[24][правіць | правіць зыходнік]

  • Мікалай Захаравіч Ашэйчык (нар. 1940)
  • Андрэй Мікалаевіч Башура
  • Генадзь Аляксандравіч Ванькевіч
  • Лявонцій Дзмітрыевіч Вірыч (1951—2011)
  • Фёдар Сяргеевіч Ваўчок
  • Міхаіл Антонавіч Герасімовіч (1926—2014)
  • Фёдар Фёдаравіч Гурыновіч
  • Ала Валянцінаўна Дымчогла
  • Міхаіл Паўлавіч Дурноў
  • Браніслава Паўлаўна Забродская (1923—2002)
  • Пётр Аляксеевіч Калугін (нар. 1941)
  • Аляксандр Міхайлавіч Карпеза
  • Валерый Міхайлавіч Кірыенка
  • Аляксандр Тарасавіч Клімянкоў
  • Мікалай Уладзіміравіч Кавалеўскі
  • Андрэй Уладзіміравіч Канапліцкі (1934—2000)
  • Ганна Мікалаеўна Лаўрукевіч
  • Адам Кузьміч Леановіч
  • Леанід Барысавіч Міснік
  • Павел Сцяпанавіч Перакосаў (1923—2007)
  • Георгій Ігнатавіч Савановіч (1939—2008)
  • Генадзь Антонавіч Санько
  • Станіслаў Уладзіміравіч Сабалеўскі
  • Ганна Сцяпанаўна Токарава (1926—2014)
  • Разалія Яхімаўна Чыж (1930—2007)

Кіраўнікі горада[правіць | правіць зыходнік]

Першыя сакратары гарадскога камітэта КПБ
  • Пётр Міхайлавіч Судзілоўскі
  • Аляксандр Флегонтавіч Дзяржыцкі
  • Анатолій Аляксандравіч Саматохін
  • Уладзімір Сяргеевіч Патапенка
  • Мікалай Мікалаевіч Трызнюк
Старшыні гарадскога выканаўчага камітэта
  • Міхаіл Антонавіч Герасімовіч (1959—1963)
  • Генадзь Аляксандравіч Ванькевіч (1963—1967)
  • Канстанцін Канстанцінавіч Гец (1967—1970)
  • Іван Адамовіч Кулеўскі (1970—1973)
  • Мікалай Іванавіч Ефімчык (1973—1978)
  • Уладзімір Сяргеевіч Патапенка (1978—1983)
  • Раман Вячаслававіч Ярмаліцкі (1983—1990)
  • Мікалай Фёдаравіч Юрчык (1990—1997)
  • Ганна Мікалаеўна Лаўрукевіч (1997—2003)
  • Міхаіл Міхайлавіч Амельянчук (2003—2006)
Старшыні раённага выканаўчага камітэта
  • Аляксандр Браніслававіч Рымашэўскі (2006—2017)
  • (в.а.) Аляксандр Рыгоравіч Лапцік (2017)[25]
  • Алег Рыгоравіч Паскробка (2017-ц.ч.)[26]

Гарады-пабрацімы[27][правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Историческая справка Солигорска (руск.). Солигорск-Инфо. Праверана 4 сакавіка 2017.
  6. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Электронный Солигорск. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2020. Праверана 4 лютага 2018.
  7. Солигорск: как создавался город, заработавший стране миллиарды долларов (руск.). Onliner.by. Праверана 4 сакавіка 2017.
  8. Высоцкий Э. А., Кутырло В. Э. Старобинское месторождение калийных солей: история открытия, изучение и перспективы дальнейшего освоения // [1]. — Мн.: Географический факультет БГУ, 2009. — С. 3. — 94 с. Архівавана 17 красавіка 2018.
  9. Галерея истории (руск.). Беларуськалий. Праверана 4 сакавіка 2017.
  10. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 8 жніўня 1959 г. № 187 Аб утварэнні на тэрыторыі Старобінскага раёна Мінскай вобласці рабочага пасёлка Салігорск // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 9.
  11. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 23 лютага 1978 г. № 1810-IX Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Салігорска пасёлка Пакроўка Чыжэвіцкага сельсавета Салігорскага раёна// Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 6 (1560).
  12. а б Беларусь 1995.
  13. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Минская область. (руск.)
  15. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
  16. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
  17. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  18. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  19. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  20. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2017. Праверана 15 мая 2017.
  21. а б http://shahter.by/news/reshenie-soligorskogo-rayonnogo-ispolnitelnogo-komiteta-ot-09042013-no-1015 Архівавана 28 красавіка 2017.
  22. Афіцыйны спіс
  23. http://soligorsk.by/ru/gostinitsy/ Архівавана 11 мая 2017.
  24. Почетные граждане — Солигорский районный исполнительный комитет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2017. Праверана 12 мая 2017.
  25. https://www.lider-press.by/novosti/novosti-soligorska/9685-naznachen-ispolnyayushchij-obyazannosti-predsedatelya-soligorskogo-rajispolkoma Архівавана 30 лістапада 2020.
  26. http://president.gov.by/ru/news_ru/view/reshenie-kadrovyx-voprosov-16791/
  27. Сколько у Солигорска побратимов?(недаступная спасылка) // Газета «Лидер-Пресс»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]