Готфрыд Бэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Готфрыд Бэн
ням.: Gottfried Benn
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 мая 1886(1886-05-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 ліпеня 1956(1956-07-07)[3][4][…] (70 гадоў) ці 7 чэрвеня 1956(1956-06-07)[5] (70 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Ilse Benn[d]
Дзеці Nele Poul Sørensen[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, урач-пісьменнік, эсэіст, раманіст, урач, аўтар
Гады творчасці з 1886
Кірунак экспрэсіянізм
Мова твораў нямецкая
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Officer's Cross of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany
Подпіс Выява аўтографа
gottfriedbenn.de (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Готфрыд Бэн (ням.: Gottfried Benn; 2 мая 1886 — 7 ліпеня 1956) — нямецкі паэт, эсэіст, навеліст, публіцыст, тэарэтык мастацтва. З’яўляючыся доктарам медыцынскіх навук, быў спачатку прыхільнікам, а затым крытыкам нацыянал-сацыялістычнай рэвалюцыі. Бэн зрабіў вялікі ўплыў на нямецкую літаратуру да- і паслянацысцкага перыяду. Лаўрэат прэміі Георга Бюхнера.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Готфрыд Бэн нарадзіўся ў Путліцы ў сям’і лютэранскага пастара. Перш чым паступіць на тэалагічны факультэт Марбургскага ўніверсітэта і ў берлінскую Ваенна-медыцынскую акадэмію, ён вучыўся ў Зэліне і Франкфурце-на-Одэры.

Бэн атрымаў вядомасць паэта-экспрэсіяніста яшчэ да Першай сусветнай вайны, выдаўшы невялікі зборнік вершаў «Морг» (Morgue und andere Gedichte, 1912), дзе выкарыстаў вобразы, звязаныя з гніеннем трупаў, за што падвяргаўся нападкам з боку маралістаў.

У войска Бэн быў залічаны ў 1914 годзе, служыў кароткі час на бельгійскім фронце ваенным доктарам. Пасля вайны яго вершы былі ўключаныя ў легендарную экспрэсіянісцкую анталогію «Прыцемкі чалавецтва» (Menschheitsdämmerung, 1919).

Бэн варожа ставіўся да Веймарскай Рэспублікі, ігнараваў марксізм і амерыканізм. Нядоўгі час ён сімпатызаваў нацыянал-сацыялізму, лічачы яго адзінай надзеяй на выратаванне чалавецтва, аднак неўзабаве прызнаў абсурднасць ідэі і пачаў пісаць у нямецкія газеты антынацысцкія артыкулы, за што яго творы былі забаронены да друку.

Бэн быў уключаны ў склад паэтычнай секцыі прускай Акадэміі ў 1932 годзе і прызначаны яе кіраўніком ў лютым 1933-га. Аднак ён не апраўдаў чаканняў нацыянал-сацыялістаў, за што быў выключаны з яе ў чэрвені таго ж году. Ашаломлены «Ноччу доўгіх нажоў», Бэн адразу ж адмовіўся ад нацысцкай ідэалогіі. У маі 1936 года корпус часопіса «SS Das Schwarze» прызнаў яго экспрэсіянісцкую і эксперыментальную паэзію выраджэнскай, яўрэйскай і гомасексуальнай. Летам 1937 года Вольфганг Вільрых, сябра СС, высмеяў Бэна ў сваёй кнізе «Чыстка храмаў мастацтва» (Säuberung DES Kunsttempels); Генрых Гімлер, аднак, зрабіў Вілрыху вымову і падтрымаў Бэна, які з 1933 года меў добрую рэпутацыю (ранняя яго творчасць не мела для Гімлера ніякага значэння). У 1938 годзе Нацыянал-сацыялістычная асацыяцыя аўтараў (Reichsschrifttumskammer) забараніла Бэну пісаць.

Падчас Другой сусветнай вайны Бэна адправілі ў гарнізоны Усходняй Германіі, дзе ён пісаў вершы і эсэ. Пасля вайны саюзнікі забаранілі яго творы за яго першапачатковую падтрымку Гітлера. Доўгая творчая паўза скончылася ў 1948 годзе, калі Бэн выдаў зборнік «Статычныя вершы» (Statische Gedichte), а на наступны год — сюррэалістычны раман «Пталемеец» (Der Ptolemäer: Berliner Novelle 1947). У 1951 годзе Бэн атрымаў прэмію Георга Бюхнера.

Готфрыд Бэн памёр у Заходнім Берліне ад раку касцей. Пахаваны на могілках Вальдфрыдхоф (ням. Waldfriedhof, Лясныя могілкі) у Далеме.

Зноскі

  1. Deutsche Biographische Enzyklopädie / Hrsg.: W. Killy, R. Vierhaus
  2. Gottfried Benn // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Gottfried Benn † 7.7.1956 // Merkur: Deutsche Zeitschrift für europäisches Denken / Hrsg.: H. Paeschke, H. Schwab-Felisch, J. Moras et al. — Stg: Klett-Cotta Verlag, 1956. — Т. 10, вып. 102. — S. 830–832. — ISSN 0026-0096; 2510-4179
  4. Бенн Готфрид // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hans Egon Holthusen: Gottfried Benn: Leben, Werk, Widerspruch. 1886—1922, Stuttgart (Klett-Cotta) 1986.
  • Edgar Lohner: Passion und Intellekt. Die Lyrik Gottfried Benns.. Fischer Taschenbuch, Frankfurt a. M., 1986. ISBN 3-596-26495-2.
  • Klaus Theweleit: Buch der Könige, Bd. 1. Orpheus und Eurydike. Basel / Frankfurt am Main: Stroemfeld / Roter Stern. 1988 ISBN 3-87877-266-1.
  • Hugh Ridley: Gottfried Benn. Ein Schriftsteller zwischen Erneuerung und Reaktion. Westdeutscher Verlag, 1990. ISBN 3-531-12043-3.
  • Werner Rübe: Provoziertes Leben. Gottfried Benn. Stuttgart: Klett-Cotta Verlag, 1993. ISBN 3-608-93058-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]