Готхард Кетлер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Готхард Кетлер
ням.: Gotthard von Kettler
Сцяг ландмайстар Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі
1559 — 1561
Папярэднік Іаган Вільгельм фон Фюрстэнберг
Пераемнік Раздзел
Сцяг герцаг Курляндыі і Семігаліі
1561 — 1587
Папярэднік Новаўтварэнне
Пераемнік Фрыдрых і Вільгельм

Нараджэнне 2 лютага 1517
Смерць 17 мая 1587(1587-05-17)[1][2] (70 гадоў)
Месца пахавання
Род Кетлеры[d]
Бацька Gotthard Kettler zu Melrich[d]
Маці Сафія Несельродэ
Жонка Ганна Мекленбург-Гюстраўская[d][4]
Дзеці Wilhelm Kettler[d], Friedrich Kettler[d], Ганна Кетлер і Elisabeth von Kettler[d]
Веравызнанне лютэранства
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Го́тхард Ке́тлер (ням.: Gotthard von Kettler, таксама Ketteler; 1517 — 17 мая 1587, Мітава, Курляндыя і Семігалія) — апошні ландмайстар Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі (1559—1561) і першы герцаг Курляндыі і Семігаліі (1561—1587).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Готхард Кетлер паходзіў з высакароднага вестфальскага роду. Дзявятае дзіця ў сям’і нямецкага рыцара Готхарда Кетлера (каля 1480—1556) і яго жонкі Сібілы Сафіі фон Несельродэ (1490—1571). Яго старэйшы брат, Вільгельм Кетлер (пам. 1557), быў біскупам мюнстэрскім. У 1538 годзе ўступіў у Лівонскі ордэн. У 1554 годзе Готхард стаў комтурам Дынабурга, а ў 1557 годзе комтурам Феліна. У верасні 1557 года комтур фелінскі Готхард фон Кетлер падтрымаў заключэнне Пазвольскага дагавора паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівонскім ордэнам, накіраванага супраць Маскоўскай дзяржавы. У 1558 годзе лівонскім магістр Іаган Вільгельм фон Фюрстэнберг прызначыў Готхарда Кетлера сваім каад’ютарам, гэта значыць намеснікам і пераемнікам. Спроба Кетлера вярнуць страчаны Дэрпт прывяла коштам вялікіх страт толькі да стратэгічна малаважнага ўзяцця Рынгена.

21 кастрычніка 1559 года Готхард фон Кетлер становіцца ландмайстрам Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі, а яго папярэднік падчас Лівонскай вайны ў жніўні 1560 года быў узяты ў палон маскоўскімі войскамі. Новы лівонскі магістр Готхард фон Кетлер вымушаны быў працягваць няўдалую вайну з перавышаючымі сіламі Маскоўскай дзяржавы. 31 жніўня 1559 года вымушаны быў заключыць новы саюзны дагавор з каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам і перадаў землі Лівонскага ордэна пад апеку Польшчы і Літвы. Наўзамен Жыгімонт Аўгуст на баку Лівонскага Ордэна ўступіў у Лівонскую вайну з Рускай дзяржавай. Польска-літоўскія атрады акупавалі Паўднёвую Лівонію.

У 1561 годзе Готхард фон Кетлер прыняў лютэранства, а 28 лістапада таго ж года ўступіў у ваенна-палітычны саюз з польскім каралём-каталіком і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам II Аўгустам, вяршэнства якога ён прызнаў паводле Віленскай уніі.

5 сакавіка 1562 года ў Рызе Кетлер прынёс ленную прысягу на вернасць каралю Жыгімонту Аўгусту, якога прадстаўляў канцлер вялікі літоўскі і ваявода віленскі Мікалай Радзівіл «Чорны». З гэтага часу тэрыторыя ландмайстарства Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі адыходзіла да Рэчы Паспалітай. Готхард фон Кетлер станавіўся герцагам Курляндыі, а таксама губернатарам Ліфляндыі. У 1565 года з-за немагчымасці Кетлерам выконваць свае абавязкі новым губернатарам Ліфляндыі быў прызначаны Ян Хадкевіч. З 1575 года, быўшы васалам Рэчы Паспалітай, прыняў удзел у новай вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай. 5 жніўня 1579 года ў лагеры польска-літоўскай арміі ў Дзісне (пад Полацкам) прызнаў сваю васальную залежнасць ад новага караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

11 сакавіка 1566 года курляндскі герцаг Готхард фон Кетлер ажаніўся з 33-гадовай Ганнай Мекленбург-Гюстраўскай (1533—1602), дачкой герцага Альбрэхта VII Мекленбургскага (1486—1547) і Ганны Брандэнбургскай (1507—1567). Дзеці:

Сканаў 17 мая 1587 года ў Мітаве, яго сыны Фрыдрых і Вільгельм сталі суправіцелямі, падзяліўшы паміж сабой герцагства. Фрыдрых стаў кіраваць у Курляндыі, а Вільгельм атрымаў Семігалію. Мужчынская лінія дому Кетлераў згасла ў 1737 годзе са смерцю курляндскага герцага Фердынанда.

Зноскі

  1. Gotthard Kettler // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. Gotard Kettler // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]