Густаў Адлерфельт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Густаў Адлерфельд
Род дзейнасці гісторык
Дата нараджэння 1671(1671)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 ліпеня 1709(1709-07-08)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Швецыя
Жонка Anna Kristina Steb[d]
Дзеці Carl Maximilian Emanuel Johan Adlerfelt[d]
Альма-матар

Густаў Адлерфельт (шведск.: Gustaf Adlerfelt; 16719 ліпеня 1709, Палтава) — шведскі прыдворны.

Вучыўся ва ўніверсітэтах Упсалы (Швецыя), Гале (Германія), падарожнічаў па краінах Еўропы. З 1700 года горфюнкер, з 1701 года пры двары Карла XII, суправаджаў яго ў паходах. Удзельнік Паўночнай вайны 1700—1721. Загінуў у баі пад Палтавай. Вёў дзённік ваенных дзеянняў, у тым ліку на тэрыторыі сучаснай Беларусі, дапаўняў яго афіцыйнымі дакументамі, іншымі крыніцамі. Часткова надрукаваны (ананімна) у 1707 годзе ў Гамбургу, дапрацаваны сынам, выдадзены на французскай, англійскай і нямецкай мовах (1740—1742); у арыгінале выдадзены ў 1919 годзе.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Густаў Адлерфельт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).