Густаў Лебон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гюстаў Лебон
фр.: Le Bon Gustave
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Charles Marie Gustave Le Bon
Дата нараджэння 7 мая 1841(1841-05-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 снежня 1931(1931-12-13)[2] (90 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Францыя
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці урач, антраполаг, псіхолаг, сацыёлаг, фізік
Гады творчасці 1880[5]1885[5]
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Густаў Лебон (фр.: Gustave Le Bon; 7 мая 1841, Нажан-ле-Ратру — 13 снежня 1931) — французскі сацыёлаг, антраполаг і публіцыст, адзін з заснавальнікаў сацыяльнай псіхалогіі. Доктар медыцыны.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў класічную адукацыю ў г. Тур. Скончыў Парыжскі ўніверсітэт (1886).

Даследаваў псіхалагічныя дэтэрмінанты этнічных канфліктаў і цыклічны характар развіцця цывілізацый, ролю псіхічных фактараў (эмоцый, пачуццяў, вераванняў і інш.) у гістарычным працэсе («Псіхалагічныя законы эвалюцыі народаў», 1894; «Эвалюцыя сучаснага свету», 1927). Аўтар адной з першых тэорый масавага грамадства.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

Атаясамліваў масу з натоўпам, у якім індывіды трацяць пачуццё адказнасці і апынаюцца ва ўладзе ірацыянальных пачуццяў, паколькі імі кіруе закон «духоўнага адзінства натоўпу». Увёў класіфікацыю натоўпаў, падзяляючы іх на аднародныя (класы, секты, касты) і разнародныя (вулічны натоўп, парламенцкія сходы і інш.). Прадказваў наступленне «эры мас» і звязаны з гэтым упадак культуры і духоўнасці грамадства («Псіхалогія натоўпу», 1895). Выступаў супраць усіх форм сацыяльнай роўнасці і рэвалюцый, дасягаенні цывілізацыі звязваў з вынікамі дзейнасці эліты, асабістымі інтэлектуальнымі здольнасцямі і прадукцыйнай творчай працай асобы.

Зноскі

  1. Charles Marie Gustave Le bon // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Gustave Le Bon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. а б RKDartists Праверана 11 верасня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дубянецкі Э. Лебон // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.