Гільём дэ Машо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гільём дэ Машо
фр.: Guillaume de Machaut
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1300[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1377[3][1][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці кампазітар, паэт, пісьменнік, аўтар песень
Кірунак класічная музыка і сярэдневяковая музыка
Жанр Ars nova[d]
Мова твораў французская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гільём дэ Машо (праваруч), прымае міласціны ад Прыроды, на мініяцюры XIV ст.

Гільём дэ Машо (каля 1300, Машо, Ардэны — 1377) — французскі паэт і кампазітар.

Заснавальнік школы рыторыкі, кананізатар паэтычных формаў ў французскай паэзіі 14 ст. Паэтычная творчасць Гільёма дэ Машо звязана з ростам гарадской культуры і адукаванасцю. Лепшы твор — «Кніга аб тым, што сапраўды здарылася» (1365) — раман у вершах са ўстаўнымі празаічнымі лістамі пра каханне састарэлага паэта да маладой дзяўчыны. Сярод іншых твораў Гільёма дэ Машо — паэма «Суд караля Навары» (1349), рыфмаваная хроніка «Узяцце Александрыі» (каля 1370), паэма «Пастухоўскія часы» з апісаннем музычных інструментаў 14 ст. Прадстаўнік «Ars nova» («Новага мастацтва») — напрамку ў музыцы Ранняга Адраджэння, Гільём дэ Машо разам з царкоўнымі творамі (матэты, першая ў гісторыі музыкі імша) стварыў шматлікія песні (вірэле, балады, ронда) з iнструментальным суправаджэннем, у якіх звязаў музычна-паэтычныя традыцыі трувераў з новым поліфанічным мастацтвам.

Зноскі

  1. а б Guillaume de Machaut // CONOR.SI Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Guillaume de Machaut // Musicalics Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Swartz A. Guillaume de Machaut // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Eggebrecht H.H. Machauts Motette Nr. 9 // Archiv für Musikwissenschaft, Jge. XIX—XX (1962-3), SS.281-93; Jg. XXV (1968), SS.173-95;

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]