Данатас Банёніс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Данатас Баніёніс)
Данатас Банёніс
Donatas Banionis
Данатас Баніёніс у 2004 годзе.
Данатас Баніёніс у 2004 годзе.
Дата нараджэння 28 красавіка 1924(1924-04-28)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 верасня 2014(2014-09-04)[2][4] (90 гадоў)
Месца смерці Вільнюс, Літва
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Літвы Літва
Бацька Juozas Banionis[d]
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 1944—2013
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Гранд-афіцэр ордэна «За заслугі перад Літвой»
Гранд-афіцэр ордэна «За заслугі перад Літвой»
Камандор Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Камандор Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі — 1981 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Пашаны — 2009 Ордэн Дружбы — 1999
Народны артыст СССР— 1974 Дзяржаўная прэмія СССР — 1967 Дзяржаўная прэмія СССР — 1977
Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
IMDb ID 0052023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Данатас Банёніс (Баніёніс) (літ.: Donatas Banionis; 28 красавіка 1924, Каўнас — 4 верасня 2014, Вільня) — літоўскі акцёр, тэатральны рэжысёр; Народны артыст Літвы (1973), Народны артыст СССР (1974), лаўрэат Нацыянальнай прэміі Літвы ў галіне культуры і мастацтва (2013).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Данатас Банёніс нарадзіўся 28 красавіка 1924 года ў Каўнасе. Яго бацькі — людзі з творчым пачаткам, удзельнічалі ў рабочай самадзейнасці, добра спявалі.

Скончыў Першую рамесную школу Каўнаса па спецыяльнасці «кераміст», падчас вучобы займаўся ў драматычным кружку.

У 1941 годзе пераехаў у Панявежыс і быў прыняты ў трупу Драматычнага тэатра, які ўзначальваў рэжысёр Ю. Мільцініс. У 1944 годзе скончыў студыю пры Панявежыскім тэатры.

Член КПСС з 1960 года. Член ЦК КП Літоўскай ССР[5]. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання (1974—1979).

З 1980 года галоўны рэжысёр, з 1984 года — дырэктар і мастацкі кіраўнік тэатра. У 19821984 гадах вучыўся ў Дзяржаўнай кансерваторыі Літоўскай ССР у Вільнюсе.

Як акцёр у Панявежыскім тэатры працаваў да 1 студзеня 2001 года, адкуль звольніўся з прычыны ўведзенай у Літве пенсійнай рэформы, паводле якой пенсіянеры, якія працягваюць працаваць, павінны або звольніцца з працы, або пазбавіцца пенсіі[6].

У ліпені 2014 года перажыў клінічную смерць[7]. 2 верасня ў яго здарыўся інсульт, а 4 верасня 2014 года ў Вільнюсе Банёніс сканаў[8][9]. Пахаваны на Антакальніскіх могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Драматычны акцёр, стварыў па-філасофску абагульненыя, псіхалагічна дакладныя вобразы: Тэсман («Геда Габлер» Г.Ібсена), Ломен («Смерць коміваяжора» А. Мілера), Эдгар («Танец смерці» А. Стрындберга), Брукас («Піюс не быў разумны» Ю.Грушаса). Сярод пастановак: «Амадэус» П. Шэфера, «Вечар» А.Дударава. З 1959 года здымаўся ў кіно: «Ніхто не хацеў паміраць», «Мёртвы сезон», «Гоя», «Уцёкі містэра Мак-Кінлі», «Салярыс».

Супрацоўніцтва са спецслужбамі[правіць | правіць зыходнік]

Літоўскі цэнтр па даследаванні генацыда і супраціва жыхароў Літвы апублікаваў дакументы, у якіх гаворыцца, што Данатас Банёніс з 1970 (магчыма раней) па 1974 гг. супрацоўнічаў з КДБ СССР, і працаваў пад псеўданімам «Бронюс». У 1970 г. ён ездзіў ў ЗША, дзе ўсталяваў кантакты з літоўскай эміграцыяй і прадставіў КДБ характарыстыкі некаторых яе асоб. Паводле дакументаў, гэтая паездка агента «Бронюса» ў Злучаныя Штаты была карысная для ідэалагічнай работы[10].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Банионис Донатас Юозович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б Donatas Banionis // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Банионис Донатас Юозович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Internet Movie Database — 1990. Праверана 24 лістапада 2019.
  5. Раззаков Ф.И. Досье на звёзд. Правда, домыслы, сенсации. — М.: ЭКСМО-Пресс, 1998. — 752 с. — ISBN 5-04-000982-8.
  6. Яркий и темпераментный Донатас Банионис(недаступная спасылка). РИА Новости (4 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2014. Праверана 06.09.2014.
  7. Актёр Донатас Банионис в реанимации Архівавана 26 ліпеня 2014.
  8. Умер Донатас Банионис. Lenta.ru (4 сентября 2014). Праверана 4 верасня 2014.
  9. Скончался актёр Донатас Банионис. ИТАР-ТАСС (4 сентября 2014).
  10. В списках агентов КГБ - фамилии Баниониса и Сондецкиса // DELFI.LT

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]