Джон Пім

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Пім
Нараджэнне 1584[1][2][…]
Смерць 8 снежня 1643(1643-12-08)[3][4][…]
Месца пахавання
Бацька Alexander Pym[d][5]
Маці Philippa Colles[d][5]
Жонка Anna Hooker[d][6]
Дзеці Sir Charles Pym, 1st Baronet[d], Alexander Pym[d][5] і Dorothy Pym[d][5]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Пім (каля 1584, Браймар, Сомерсетшыр — 8 снежня 1643, Лондан) — англійскі палітычны дзеяч, адзін з галоўных кіраўнікоў парламенцкай апазіцыі напярэдадні і ў першы перыяд Англійскай буржуазнай рэвалюцыі 17 стагоддзя.

Упершыню быў абраны ў парламент у 1614. Пім — адзін з аўтараў «Петыцыі аб праве». Роля і ўплыў Піма, найбольш яркага прадстаўніка блока джэнтры і буржуазіі, асабліва ўзрасла са скліканнем у лістападзе 1640 года Доўгага парламента. Выступаў галоўным абвінаваўцам на працэсе Т. Страфарда (сакавік — красавік 1641). Спроба Карла I арыштаваць у студзені 1642 Піма, Дж. Гемпдэна і іншых лідараў апазіцыі пацярпела няўдачу. З ад’ездам караля на поўнач Пім быў прызначаны парламентам старшынёй заснаванага ў верасні 1641 адмысловага парламенцкага камітэта, які з’яўляўся фактычна часовым урадам. 25 верасня 1643 г. заключыў саюзны дагавор з шатландскімі прэсвітэрыянамі («ковенант»).

Зноскі

  1. John Pym // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pas L. v. John Pym, of Brymmore // Genealogics — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. John Pym // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Lundy D. R. John Pym // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. а б в г Lundy D. R. The Peerage
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]