Джон Тайлер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Тайлер
англ.: John Tyler
10-ы Прэзідэнт ЗША
4 красавіка 1841 — 4 сакавіка 1845
Папярэднік Уільям Генры Гарысан
Пераемнік Джэймс Нокс Полк
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
17 снежня 1816 — 3 сакавіка 1821
Папярэднік John Clopton[d]
Пераемнік Andrew Stevenson[d]
10-ы віцэ-прэзідэнт ЗША
4 сакавіка 1841 — 4 красавіка 1841
Папярэднік Рычард Ментар Джонсан
Пераемнік Джордж Міфлін Далас
23-і губернатар Вірджыніі[d]
10 снежня 1825 — 4 сакавіка 1827
Папярэднік James Pleasants[d]
Пераемнік William Branch Giles[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1827 — 4 сакавіка 1829
Папярэднік John Randolph of Roanoke[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1829 — 4 сакавіка 1831
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1831 — 4 сакавіка 1833
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1833 — 4 сакавіка 1835
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1835 — 29 лютага 1836
Пераемнік William Cabell Rives[d]
member of the Virginia House of Delegates[d]
1811 — 1816

Нараджэнне 29 сакавіка 1790(1790-03-29)[1][2][…]
Смерць 18 студзеня 1862(1862-01-18)[1][4][…] (71 год)
Месца пахавання
Бацька John Tyler[d]
Маці Mary Marot Armistead[d][6]
Жонка Летыцыя Крысціян Тайлер[7] і Джулія Тайлер[7]
Дзеці David Gardiner Tyler[d], John Alexander Tyler[d], Lyon Gardiner Tyler[d][6], Letitia Tyler Semple[d], Роберт Тайлер[d][6], John Tyler, Jr.[d][6], Elizabeth Tyler[d][6], Mary Tyler[d][6], Ann Contesse Tyler[d][6], Alice Tyler[d][6], Tazewell Tyler[d][6], Julia Gardiner Tyler[d][6], Lachlan Tyler[d][6], Robert FitzWalter Tyler[d][6] і Pearl Tyler[d][6]
Веравызнанне Епіскапальная царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, дзяржаўны дзеяч
Аўтограф Выява аўтографа
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Тайлер (англ.: John Tyler, Jr., 29 сакавіка 1790, акруга Чарлз-Сіці, штат Віргінія — 18 студзеня 1862, Рычманд, штат Віргінія) — дзясяты прэзідэнт ЗША (1841—1845). Тайлер стаў першым прэзідэнтам, які ўступіў на пасаду не па абранні, а як віцэ-прэзідэнт пасля смерці дзеючага кіраўніка дзяржавы. Абраны віцэ-прэзідэнтам у 1840 годзе пры падтрымцы партыі вігаў разам з Уільямам Генры Гарысанам, і стаў прэзідэнтам пасля смерці апошняга ў красавіку 1841 года. Тайлер быў вядомы як прыхільнік правоў штатаў, але яго дзеянні як прэзідэнта паказваюць, што ён быў гатовы падтрымаць нацыяналістычную палітыку, пакуль яна не ўшчамляла правы штатаў. Тайлер імкнуўся ўмацаваць і захаваць Саюз шляхам тэрытарыяльнай экспансіі, у першую чаргу анэксіі незалежнай Рэспублікі Тэхас ў апошнія часы сваёй пасады.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тайлер нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і ў Віргініі, ён атрымаў нацыянальную вядомасць у перыяд палітычных узрушэнняў. У 1820-я гады адзіная палітычная партыя ў краіне Дэмакратычна-рэспубліканская падзяліліся на фракцыі. Першапачаткова патрымліваючы дэмакратаў, яго супрацьстаянне з Эндру Джэксанам і Марцінам Ван Бюрэнам прывяло яго да саюзу з партыяй вігаў. Тайлер служыў у якасці дзяржаўнага заканадаўца Вірджыніі, губернатара, дэпутата палаты прадстаўнікоў ЗША і сенатара да свайго абрання на пасаду віцэ-прэзідэнта на прэзідэнцкіх выбарах 1840 года. Ён быў заяўлены на выбары, каб прыцягнуць галасы паўднёўцаў, каб перамагчы на перавыбарах Ван Бюрэна.

Смерць Гарысана зрабіў Тайлера першым віцэ-прэзідэнтам, які атрымаў пасаду прэзідэнта, не будучы абраным. З-за кароткага часу знаходжання Гарысана на пасалзе ў адзін месяц, Тайлер быў прэзідэнтам даўжэй, чым любы прэзідэнт у гісторыі ЗША, які ніколі не быў абраным на пасаду. Для прадухілення канстытуцыйнай разгубленасці, Тайлер неадкладна прыняў прысягу, пераехаў у Белы дом і прыняў на сябе прэзідэнцкія паўнамоцтвы, прэцыдэнт, які стане агульнапрынятым у будучым і ў канчатковым выніку стане дваццаць пятай папраўкай да Кастытуцыі. Як строгі канструктывіст, Тайлер знайшоў вялікую частку платформы вігаў неканстытуцыйнай, і наклаў вета на некалькі законапраектаў сваёй партыі. Мяркуючы, што прэзідэнт павінен ўсталяваць палітыку замест таго, каб саступаць Кангрэсу, ён паспрабаваў абыйсці кіраўніцтва вігаў, у першую чаргу сенатар ад Кентукі Генры Клея. Большая частка кабінета Тайлера падала ў адстаўку, а вігі выключылі яго з партыі. Хоць Тайлер не быў першым прэзідэнтам, які накладваў вета на законапраекты, ён быў першым, чыё вета было пераадолена Кангрэсам. Нягледзячы на ​​тое, што ён сутыкнуўся з праблемамі ва ўнутранай палітыке, яму ўдалося дасягнуць некалькі важных знешнепалітычных пагпадненняў, у тым ліку Дагавор Убстэра-Ашбертана з Англіяй і Вансяская дамова з Цінскім Кітаем.

Прэзідэнт Тайлер прысвяціў свае апошнія два гады на пасадзе анэксіі Тэхаса. Першапачаткова ён спрабаваў абрацца на поўны тэрмін, але пасля страты падтрымкі з боку абодвух партыі вігаў і дэмакратаў, ён пакінуў гэтыя планы. У апошнія дні свайго тэрміну, Кангрэс прыняў рэзалюцыю, якая дазваляла анэксію Тэхаса, яна была праведзена пераемнікам Тайлера Джэймсам Полкам. Калі ў 1861 годзе пачалася амерыканская Грамадзянская вайна, Тайлер заняў бок урада канфедэратаў, і выйграў выбары ў Кангрэс Канфэдэратыўных Штатаў Амерыкі незадоўга да сваёй смерці. Хоць некаторыя даследчыкі і высока адзначаюць палітычную волю Тайлера, яго прэзідэнцтва, як правіла, нізка ацэньваецца гісторыкамі; сёння ён лічыцца малавядомым прэзідэнтам з невялікім унёскам ў амерыканскую культурную памяць.

Зноскі

  1. а б John Tyler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. John Tyler // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Encyclopædia Britannica
  4. John Tyler // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. а б в г д е ё ж з і к л м Lundy D. R. The Peerage
  7. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. а б в https://www.whitehouse.gov/about-the-white-house/presidents/john-tyler/
  9. https://millercenter.org/president/tyler