Джордж Берклі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джордж Берклі
англ.: George Berkeley[1][2]
Дата нараджэння 12 сакавіка 1685(1685-03-12)[3][4][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 1753(1753-01-14)[3][4][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька William Berkeley[d][6]
Жонка Anne Forster[d][7] і Anne Forster[d][8]
Дзеці Lucia Berkeley[d][7], Henry Berkeley[d][7] і George Berkeley[d][7][6]
Род дзейнасці філосаф, англіканскі святар, пісьменнік, эпістэмалаг, філосаф навукі, метафізік, святар
Навуковая сфера філасофія, багаслоўе, адукацыя, эпістэмалогія, метафізіка, філасофія навукі[d], матэматычны аналіз[d] і Immaterialism[d]
Альма-матар
Школа/традыцыя Суб’ектыўны ідэалізм
Кірунак Заходняя Філасофія
Перыяд Філасофія XVIII стагоддзя
Значныя ідэі Суб’ектыўны ідэалізм
Аказалі ўплыў Лок
Мальбранш
Зведалі ўплыў Юм, Кант, Шапенгаўэр
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джордж Бе́рклі (англ.: George Berkeley; 12 сакавіка 1685, Томастаўн, графства Кілкені, Ірландыя — 14 студзеня 1753, Томастаўн, графства Кілкені, Ірландыя) — англійскі тэолаг і філосаф.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў адукацыю ў Дублінскім універсітэце. З 1724 г. епіскап англіканскай царквы ў Клойне (Ірландыя). Паводле яго вучэння, усе прадметы аб'ектыўнай рэчаіснасці існуюць толькі таму, што ўспрымаюцца суб'ектам; наогул няма нічога, што рэальна існуе, апроч субстанцыі духу, душы і «майго Я». Выступаў з крытыкай атэізму і асноўнага паняцця матэрыялізму — матэрыі як прадметнай асновы (субстанцыі) цел і іх якасцей, а таксама вучэння Джона Лока і І. Ньютана аб матэрыі і прасторы. Зыходзячы з канцэпцыі суб'ектыўнага ідэалізму, Берклі сцвярджаў, што нават калі б усе суб'екты ўспрымання зніклі, рэч працягвала б існаваць як сума «ідэй» у розуме Бога — таго суб'екта, які не можа знікнуць, а таму не можа знікнуць і створаны ім свет зорак, планет і Зямлі з усім, што існуе на ёй. Асноўныя яго працы: «Трактат пра пачаткі чалавечых ведаў» (Treatise Concerning the Principles of Human Knowledge, 1710), «Тры размовы паміж Гіласам і Філонусам» (Three Dialogues between Hylas and Philonous, 1713), «Алсіфрон, ці Дробны філосаф» (Alciphron, or The Minute Philosopher, Том 1-2, 1732) і іншыя.

Зноскі

  1. https://www.collinsdictionary.com/dictionary/english/berkeley
  2. https://web.archive.org/web/20130703153456/http://people.hsc.edu/berkeleystudies/past_issues_pdf/no13-1993-94.pdf
  3. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  4. а б George Berkeley // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Беркли Джордж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. а б Lundy D. R. The Peerage
  7. а б в г https://www.varsitytutors.com/earlyamerica/early-america-review/volume-6/anne-forster-berkeley-the-woman-of-whitehall Праверана 1 лістапада 2017.
  8. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7