Джэймі Кэмпбел Баўэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэймі Кэмпбел Баўэр
Jamie Campbell Bower
Імя пры нараджэнні Джэймс Кэмпбел М. Баўэр
Дата нараджэння 22 лістапада 1988(1988-11-22)[1] (35 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінаакцёр, спявак, мадэль, тэатральны акцёр, тэлеакцёр
Кар’ера 2007 — цяпер. час
IMDb ID 2570429
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэймс Кэмпбел М. «Джэймі» Баўэр (англ.: James Campbell M. «Jamie» Bower, нар. 22 лістапада 1988 года, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі акцёр, вядомы сваёй роляй Энтані Хоўпа у фільме Ціма Бёртана «Суіні Тод, дэман-цырульнік з Фліт-стрыт» і роляй Кая ў фільме «Змярканне. Сага. Маладзік».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джэймі Кэмпбел Баўэр нарадзіўся ў Лондане;[2] маці — Эні, музычны менеджар, бацька — Дэвід, працаўнік кампаніі «Gibson Guitar Corporation», ёсць малодшы брат Сэмюэль.[3] Вучыўся ў прыватнай школе Bedales School у Хэмпшыры і быў членам Нацыянальнага музычнага моладзевага тэатра (National Youth Music Theatre).[2] «Мае бацькі ўсвядомілі, што гэта мая натура — іграць. Я пайшоў у моладзевы тэатр і знік там. Да 16 лёт удзельнічаў у кожным спектаклі». У 15 лёт браў удзел у оперы Роджэра Уотэрса «Ca Ira in Rome» — «я лічыў, што маё сэрца належыць музычнаму тэатру. Жадаў быць гэтакай зоркай Вест Энда». Таксама Джэймі працаваў мадэллю ў агенцтве Select Model Management у Лондане[2] Джэймі добра спявае і з’яўляецца вакалістам у гурце «The Darling Buds».[4].

Добра сябруе з іншым вампірам з «Маладзіка» Эдзі Гатэгі, які выконвае там ролю Лорана.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Кар’ера Джэймі пачалася ў 2007, калі сябар сям’і Лора Мішэль Келі прадставіла яго свайму агенту. Яшчэ вучачыся ў школе, ён атрымаў ролю Энтані Хоўпа у фільме «Суіні Тод, дэман-цырульнік з Фліт-стрыт», у якім ён здымаўся з Джоні Дэпам, Хеленай Бонэм Картэр і ўсё той жа Лорай Мішэль Келі. У наступным годзе ён з’явіўся ў фільме Гая Рычы «Рок-н-рольшчык».[4] А ў 2009 зняўся ў ролі вампіра Кая з клана Вальтуры ў фільме «Змярканне. Сага. Маладзік».[5] Таксама ў 2008 годзе іграў у серыяле «Зняволены» — амерыканскім рымейку аднайменнага англійскага серыяла 1960-х гадоў.[6]

Здымаўся ў фільмах «Гары Потэр і Дарункі Смерці», дзе ён іграе маладога Гелерта Грын-дэ-Вальда, у будучыні — магутнага цёмнага чараўніка.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаўся з модным дызайнерам Зоі Грэм[7].

Напачатку 2010 стала вядома, што Джэймі ўжо паўгода сустракаецца з Боні Райт, з якой ён пазнаёміўся на адной з вечарынак і здымаецца разам у фільме «Гары Потэр і Дарункі Смерці»[8][9]. А ў сярэдзіне красавіка 2010 з’явіліся чуткі, што пара заручана і рыхтуецца да вяселля[10]. На адкрыццё парку забаў 16 чэрвеня 2010 года «Чароўны свет Гары Потэра», Боні аспрэчыла гэтыя чуткі[11].

Праз год, у сярэдзіне красавіка 2011 года, Джэймі Кэмпбел Баўэр выпусціў заяву, што ён заручаны з Боні[12].

Зноскі

  1. Jamie Campbell Bower // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в Vilkomerson, Sara (2007-12-11). "He's 19, He's Beautiful And He's Bloody Good". The New York Observer. Архівавана з арыгінала 14 снежня 2007. Праверана 2008-02-17. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 5 чэрвеня 2012.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 5 чэрвеня 2012.
  3. Whitworth, Melissa (2009-11-16). "Fresh blood: Jamie Campbell Bower's teen thrills". This Is London. Праверана 2009-11-21.
  4. а б "Exclusive Q&A with Jamie Campbell Bower, Rising Star of Sweeney Todd: The Demon Barber of Fleet Street". Gibson.com. 2007-01-15. Архівавана з арыгінала 9 лютага 2009. Праверана 2008-03-04. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2009. Праверана 5 чэрвеня 2012.
  5. British newcomer joins Twilight(недаступная спасылка). BBC News. British Broadcasting Corporation (30 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2015. Праверана 30 сакавіка 2009.
  6. West, Dave. 'Jericho' star, Wilson join ITV's 'Prisoner'(недаступная спасылка). Digital Spy (25 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2008.
  7. Джэймі Кэмпбел Баўэр сустракаецца з іншай " StarsLife. Навіны шоу-бізнесу, свецкая хроніка, знакамітасці, зоркі шоу-бізнесу, навіны каралеўскіх сем’яў
  8. Spletnik — Парачкі: ведзьма і вампір — Боні Райт і Джэймі Кэмпбел Баўэр Архівавана 1 мая 2010.
  9. People.com Архівавана 7 студзеня 2012.
  10. Боні Райт і Джэймі Кэмпбел заручаны Архівавана 25 красавіка 2010.
  11. Bonnie Wright NOT Engaged to Jamie Campbell-Bower | Bonnie Wright, Daniel Radcliffe, Harry Potter, Jamie Campbell Bower, Rupert Grint, Tom Felton | Just Jared Jr. — JJJ Архівавана 27 лістапада 2010.
  12. Spletnik — Боні Райт і Джэймі Кэмпбел Баўэр абвясцілі пра змовіны

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]