Джэйн Осцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэйн Осцін
Jane Austen

Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Jane Austen
Дата нараджэння 16 снежня 1775(1775-12-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 ліпеня 1817(1817-07-18)[5][6][…] (41 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Англія
Бацька Джордж Осцін[d][8][9]
Маці Касандра Осцін[d][9]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Гады творчасці з 1787
Кірунак рэалізм
Жанр любоўны раман[d] і гатычная літаратура[d]
Мова твораў англійская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Джэйн Осцін (англ.: Jane Austen; 16 снежня 1775, Стывентан, Вялікабрытанія — 18 ліпеня 1817) — брытанская раманістка.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і Джорджа і Касандры Осцінаў, якія належалі да класа джэнтры — нетытулаванага дробнапамеснага дваранства. Сям’я Осцінаў была вялікая: шасцёра сыноў і дзве дачкі. Сярод братоў самым блізкім Джэйн быў Генры (пэўны час ён працаваў банкірам, а калі банк збанкрутаваў, зрабіўся англіканскім святаром), які быў таксама літаратурным агентам сястры. Джордж быў псіхічна нездаровы і нават не гаварыў, Чарлз і Фрэнк служылі ў флоце і абодва зрабіліся адміраламі, Эдварда ўсынавілі багатыя родзічы Осцінаў Найты, ён атрымаў у спадчыну іх маёмасць і імя ў 1812 годзе.

У 1783 годзе Джэйн і яе сястра Касандра пачалі навучанне ў місіс Эн Каўлі ў Оксфардзе і праз год пераехалі з ёй у Саўтгемптан. Але праз некаторы час дзяўчаты захварэлі на тыф; Джэйн ледзь не памерла. Апроч таго, дырэктарка школы мела досыць дэспатычны характар. Дзяўчат перавялі ў школу ў Рэдынг, а ў снежні 1786 года бацька вярнуў дачок дадому, бо не змог плаціць за навучанне, і сам заняўся іх адукацыяй. Дзяўчаты чыталі шмат раманаў, захапляліся паэзіяй.

Прыкладна ў пачатку 1787 года Джэйн Осцін пачала пісаць вершы, апавяданні і п’есы, якімі забаўляла сваіх родных. Пазней яна сабрала 29 твораў, напісаных у 1787-93 гадах. Пасталеўшы, Джэйн Осцін засталася жыць у бацькоўскім доме, практыкавалася ў гульні на фартэпіяна, дапамагала маці і сястры кіраваць гаспадаркай, наведвала родных і сяброў, хадзіла ў царкву, займалася шытвом і чытала ўслых перад сном раманы (часам свае ўласныя) сваім хатнім.

Пасля смерці бацькі (1805) Джэйн, Касандра і іх маці засталіся ў цяжкім матэрыяльным становішчы, і браты дамовіліся кожны год выплачваць пэўную суму на падтрымку сям’і. Наступныя чатыры гады жанчынам даводзіцца часта пераязджаць, падоўгу жыць у родных, пакуль у 1806 годзе яны не пасяліліся ў Саўтгемптане разам з Фрэнкам і яго жонкай. А ў 1809 годзе Эдвард забяспечыў маці і сёстрам сталае жытло — вялікі дом у Чотэне. Падчас жыцця ў Чотэне Дж. Осцін выдала чатыры раманы, якія былі добра прынятыя чытачамі.

У пачатку 1816 года здароўе Дж. Осцін пагоршылася. З сярэдзіны красавіка 1817 яна ўжо не ўставала з ложка, у траўні брат Генры адвёз яе з Касандрай у Вінчэстэр на лекаванне, дзе Джэйн Осцін і памерла ва ўзросце 41 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У рэалістычных сацыяльна-бытавых раманах «Розум і пачуцці» (т. 1—3, 1811), «Пыха і перадузятасць» (т. 1—3, 1813), «Мэнсфілд-парк» (1814), «Эма» (т. 1—3, 1815), «Перакананне» і «Абацтва Нортэнгер» (абодва выд. 1817), «Лэдзі Сьюзен» (выд. 1871), «Каханне і сяброўства» (выд. 1922), «Уотсаны» (выд. 1958) і інш. у іранічнай манеры адлюстравала жыццё, норавы і псіхалогію англійскага правінцыяльнага грамадства, са спачуваннем — становішча небагатай жанчыны; з пункту погляду ідэалаў Асветніцтва розум лічыць адзіным арыенцірам у рэальным жыцці.[11]

Раманы[правіць | правіць зыходнік]

У парадку публікацыі:

Зноскі

  1. Jane AustenМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  2. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004. Праверана 28 лістапада 2020.
  3. а б Аустен, Джен // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСент-Питерсберг: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. II. — С. 471.
  4. а б Остин Джейн // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  6. BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  7. Jane Austen: A great English novelist - Winchester Cathedral
  8. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  9. а б Kindred Britain
  10. Why did Jane Austen go to school in Reading?Reading Museum. Праверана 21 студзеня 2019.
  11. Т. Камароўская (2000)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Камароўская Т. Осцін // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.
  • Остэн, Дж. Пыха і перадузятасць: раман / Джэйн Остэн; пер. з англ. Г. В. Янкуты. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 396 с.: іл. ISBN 978-985-7165-98-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]