Джэк Дорсі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэк Дорсі
англ.: Jack Dorsey
Род дзейнасці распрацоўшчык праграмнага забеспячэння, прадпрымальнік
Дата нараджэння 19 лістапада
Месца нараджэння Сент-Луіс, штат Місуры, ЗША
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэк Патрык Дорсі[3] — амерыканскі архітэктар праграмнага забеспячэння і прадпрымальнік, вядомы як стваральнік Твітэру.

У рэйтынгу часопіса Forbes у 2015 годзе яго багацце ацэньваюць у $ 2,7 млрд.

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Джэк вырас у Сент-Луісе, штат Місуры, ужо ў 14-гадовым узросце стаў цікавіцца маршрутызацыяй і дыспетчарскай службай. Некаторыя створаныя ім віды адкрытага праграмнага забеспячэння, якія тычацца лагістыкі, станам і на 2015 выкарыстоўваюцца кампаніямі таксі. Хадзіў у сярэднюю школу ў Bishop DuBourg High School, а таксама наведваў Місурыйскі ўніверсітэт навукі і тэхналогій, перш чым пасля перайсці ў Нью-Йоркскі ўніверсітэт, дзе ў яго ўпершыню з’явілася ідэя стварэння кампаніі «Твітэр». Працуючы ў дыспетчарскай службе праграмістам, ён пазней пераехаў у Каліфорнію.

Біз Стоўн і Дорст прымаюць ўзнагароду ад Crunchie за лепшы мабільны стартап.

У Оклендзе ў 2000 годзе Дорсі заснаваў кампанію па выкліку кур’ераў, таксі, аварыйных службаў праз Інтэрнэт. У ліпені 2000 года, абапіраючыся на дыспетчарскі вопыт і натхнёны «Live Journal» і, магчыма, AOL Instant Messenger, у яго ўзнікла ідэя вэбслужбы кароткіх паведамленняў у рэальным часе.

Калі ён упершыню ўбачыў рэалізацыю абмену імгненнымі паведамленнямі, Дорсі задаўся пытаннем, ці можа статус карыстальніка лёгка распаўсюджвацца сярод сяброў. Ён пайшоў у кампанію Odeo, якая ў той час займалася праблемай абмену тэкставымі паведамленнямі. Дорсі і Біз Стоўн вырашылі, што тэкст SMS-паведамлення падыходзіць як ідэя статусу, і зрабілі прататып Твітэра прыкладна за два тыдні. Ідэя прыцягнула многіх карыстальнікаў Odeo і інвестыцыі ад стваральніка Blogger Эвана Уільямса, які пакінуў Google пасля продажу яму Pyra Labs і Blogger.


Twitter, Inc[правіць | правіць зыходнік]

Дорсі ў 2008 годзе

Дорсі, Стоўн і Уільямс сталі заснавальнікамі кампаніі Obvious, з якой затым вылучылася Twitter, Inc 16 кастрычніка 2008 года Уільямс узяў на сябе ролю генеральнага дырэктара, а Дорсі стаў старшынёй савета. Па меры росту папулярнасці сэрвісу, Дорсі быў вымушаны выбраць паляпшэнне працаздольнасці асноўным прыярытэтам. Дорсі назваў камерцыйнае выкарыстанне Твітэра і яго API як дзве рэчы, якія могуць прынесці прыбытак кампаніі. Яго тры галоўныя прынцыпы, агульныя для ўсёй кампаніі — прастата, лаканічнасць і майстэрства.

Square, Inc[правіць | правіць зыходнік]

Амаль адразу пасля прызначэння старшынёй савета ў Twitter Inc. Джэк Дорсі пачаў распрацоўваць новую платформу для прыняцця крэдытных карт на мабільных прыладах. Гэта была невялікая квадратная прылада, прыдатная для iPod, iPhone, iPod Touch і прылад на Android, якая падключаецца праз раздым для слухавак, дазваляе чалавеку праводзіць розныя аперацыі з банкаўскай картай, такія як аплата рахункаў, перавод грошай і іншыя. Станам на 2015 год у кампаніі працуе прыкладна 800 чалавек. Часопіс Business Insider у 2012-м годзе ацаніў кампанію Square, Inc у $ 3,2 млрд.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]