Добрыца Чосіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Добрыца Чосіч
сербск.: Добрица Ћосић
Добрыца Чосіч у снежні 2009 г.
Добрыца Чосіч у снежні 2009 г.
15-ы Генеральны сакратар Руху недалучэння
15 чэрвеня 1992 — 7 верасня 1992
Папярэднік Бранка Косціч
Пераемнік Сухарта
Сцяг 2-гі Прэзідэнт Югаславіі
15 чэрвеня 1992 — 1 чэрвеня 1993
Папярэднік пасада адноўлена (Бранка Косціч як в. а.. старшыні Прэзідыума СФРЮ)
Пераемнік Зоран Ліліч

Нараджэнне 29 снежня 1921(1921-12-29)
Вяліка-Дрэнава, Каралеўства Югаславія
Смерць 18 мая 2014(2014-05-18) (92 гады)
Бялград
Месца пахавання
Веравызнанне Сербская праваслаўная царква
Партыя
Член у
Дзейнасць пісьменнік, эсэіст, палітык, раманіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, камісар
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Добрыца Чосіч (сербск.: Добрица Ћосић) (29 снежня 1921, Веліка-Дрэнава, Сербія18 мая 2014, Бялград, Сербія) — сербскі пісьменнік, грамадскі дзеяч.

Скончыў Школу журналістыкі і Вышэйшую палітычную школу. У 2-ю сусветную вайну ўдзельнік югаслаўскага партызанскага руху. Акадэмік Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1982). У 1992-93 прэзідэнт Саюзнай Рэспублікі Югаславіі.

Друкуецца з 1943. Вядомасць прынёс першы раман «Сонца далёка» (1951), які ўвасобіў пераадоленне ідэалагізацыі і схематызму, азначыў новыя тэндэнцыі ў развіцці літаратур народаў Югаславіі. У творчасці, выяўляючы на кожным этапе наватарскія рысы, сцвердзіўся як раманіст эпічнага складу, здольны глыбока асэнсоўваць і дэміфалагізаваць гісторыю народа і чалавецтва, ствараць універсальныя метафары і тыпы: раманы «Карані» (1954), «Казка» (1966), «Грэшнік» (1984), «Адступнік» (1986), «Вернік» (1990) і гісторыка-панарамныя творы «Падзелы» (1961), «Час смерці» (1975), «Час улады» (1995), «Час ліха» (1996). Аўтар кніг публіцыстыкі і эсэістыкі, у т.л. «Перамены» (1992).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Slavoljub Djukić, Čovek u svom vremenu: Razgovori sa Dobricem Ćosićem (Belgrade: Filip Višnjić, 1989)
  • Jasna Dragović Soso, Saviours of the Nation (McGill-Queens University Press, 2001)
  • Nick Miller, The Nonconformists: Culture, Politics, and Nationalism in a Serbian Intellectual Circle, 1944—1991 (Budapest and New York: Central European University Press, 2007)

Зноскі