Дуглас Моўсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дуглас Моўсан
англ.: Sir Douglas Mawson
Дата нараджэння 5 мая 1882(1882-05-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 1958(1958-10-14)[2][1][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Francisca Adriana Mawson[d]
Дзеці Patricia M. Mawson[d][3]
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, геолаг
Навуковая сфера геолаг, даследчык Антарктыды
Месца працы
Навуковая ступень бакалаўр навук[d] і доктар навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Edgeworth David[d]
Вядомы як адзін з першых, хто ўзышоў на Эрэбус і пабываў на Паўднёвым магнітным полюсе
Член у
Узнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэр Дуглас Моўсан (англ.: Sir Douglas Mawson; 5 мая 1882, Брэдфард, Ёркшыр, Вялікабрытанія — 14 кастрычніка 1958, Адэлаіда, Аўстралія) — аўстралійскі геолаг, падарожнік, даследчык Антарктыкі, аўтар прац па геалогіі і гляцыялогіі. Удзельнік трох антарктычных экспедыцый. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1923).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Сіднейскі ўніверсітэт. З 1905 года выкладаў ва ўніверсітэце Адэлаіды, дзе ў 1920—1954 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай геалогіі.

Экспедыцыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1907—1909 гг. прымаў удзел у экспедыцыі Э. Шэклтана, якая дасягнула Паўднёвага магнітнага полюса. У 1911—1914 гг. кіраваў Аўстралійскай антарктычнай экспедыцыяй на шхуне «Аўрора». У 1929—1931 гг. кіраваў Брытана-Аўстралійска-Новазеландскай антарктычнай экспедыцыяй на караблі «Дыскаверы».

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Д. Моўсана названы шэраг геаграфічных аб’ектаў: паўвостраў Моўсана, бераг Моўсана, мора Моўсана, аўстралійская антарктычная станцыя і інш.

Зноскі

  1. а б Sir Douglas Mawson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Моусон Дуглас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. http://adb.anu.edu.au/biography/mawson-francisca-adriana-paquita-13085 Праверана 8 жніўня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]