Жан-Поль Бельмандо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жан-Поль Бельмандо
Jean-Paul Belmondo
Дата нараджэння 9 красавіка 1933(1933-04-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 верасня 2021(2021-09-06)[5][6][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Paul Belmondo[d][9]
Жонка Élodie Constant[d] і Natty Tardivel[d]
Дзеці Paul Belmondo[d], Stella Belmondo[d], Patricia Belmondo[d] і Florence Belmondo[d]
Адукацыя
Прафесія кінапрадзюсар, кінаакцёр, каскадзёр, тэатральны акцёр, акцёр, тэатральны рэжысёр
Кар’ера 19572008
Узнагароды
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
«Сезар» (1989)
IMDb ID 0000901
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан-Поль Бельмандо (фр.: Jean-Paul Belmondo; 9 красавіка 1933, Нёі-сюр-Сен, Францыя — 6 верасня 2021) — французскі акцёр, славу якому прынесла роля амаральнага прыхільніка Гамфры Богарта ў маніфесце французскай «новай хвалі» — фільме «На апошнім дыханні» (1960).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 красавіка 1933 года ў Нёі-сюр-Сен.

Вучыўся на курсах драматычнага мастацтва ў П.Дзюкса і Р.Жырара. Працаваў y парыжскіх тэатрах. 3 1956 года ў кіно. Глыбіня драматычнага даравання і здольнасць да пераўвасаблення найбольш выявіліся ў фільмах «На апошнім дыханні», «Пісьмы паслушніцы», «Чачара», «Жанчына ёсць жанчына» (усе 1960), «Леон Марэн, святар» (1961), «Шалёны П’еро» (1965), «Злодзей» (1967), «Славутыя гісторыі кахання», «Адрынутыя» (паводле В.Гюго) і інш. Пазней пачаў здымацца пераважна ў прыгодніцкіх фільмах і баевіках («Сто тысяч даляраў на сонцы», 1964; «Цудоўны», 1973; «Труп майго ворага», 1976; «Хто ёсць хто», 1979; «Прафесіянал» і «Ас з асаў», 1982; «Слава», 1984; «Вясёлы Вялікдзень», 1985). Выступаў як прадзюсар («Ставіцкі», 1974, выканаў галоўную ролю). Уладальнік кампаніі «Серыта-фільм». Аўтабіяграфія «30 гадоў і 25 фільмаў» (1963).

Памёр 6 верасня 2021 года[10].

Выбраная фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «На апошнім дыханні» (1960),
  • «Лісты паслушніцы» (1960),
  • «Чачара» (1960),
  • «Жанчына ёсць жанчына» (1960),
  • «Леон Марэн, святар» (1961),
  • «Славутыя гісторыі кахання» (1961),
  • «Сто тысяч даляраў на сонцы» (1964),
  • «Чалавек з Рыё» (1964),
  • «Шалёны П’еро» (1965),
  • «Злодзей» (1967),
  • «Барсаліна» (1969) — Франсуа Капэла
  • «Цудоўны» (1973)
  • «Труп майго ворага» (1976),
  • «Хто ёсць хто» (1979),
  • «Прафесіянал» (1981),
  • «Ас з асаў» (1982),
  • «Слава» (1984),
  • «Вясёлы Вялікдзень» (1985)
  • «Адрынутыя» (1995).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кінаўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Кінапрэмія «Сезар» (1989) за фільм «Пястунок лёсу»

Дзяржаўныя ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Камандор ордэна Ганаровага легіёна
  • Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры

Зноскі

  1. Jean-Paul Belmondo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jean-Paul Belmondo // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://explore.bfi.org.uk/4ce2b9f4b9b90
  4. http://www.lipstickalley.com/showthread.php?t=230212&page=109
  5. Jean-Paul Belmondo est mort / J. FenoglioParis: Société éditrice du Monde, 2021. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
  6. https://www.lefigaro.fr/cinema/jean-paul-belmondo-le-magnifique-est-mort-20210906
  7. Fichier des personnes décédées Праверана 15 кастрычніка 2021.
  8. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 19 сакавіка 2020.
  9. https://www.cnews.fr/culture/2021-09-06/son-pere-paul-sa-carriere-son-heritagequand-jean-paul-belmondo-nous-parlait-de
  10. Памёр францускі актор Жан-Поль Бельмандо

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]