Жан-Поль Рапно

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жан-Поль Рапно
Jean-Paul Rappeneau

Ж.-П. Рапно, старшыня журы кінафестывалю ў Дынары (Dinard), 2009 год
Дата нараджэння 8 красавіка 1932(1932-04-08) (92 гады)
Месца нараджэння Осер, Францыя
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Дзеці Martin Rappeneau[d] і Julien Rappeneau[d]
Прафесія кінарэжысёр
сцэнарыст
Кар’ера 1955 — па цяперашні час
Узнагароды
IMDb ID 0710919
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан-Поль Рапно (фр. Jean-Paul Rappeneau) (нар. 8 красавіка 1932, Осер, Францыя) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст.

Пачынаў як асістэнт рэжысёра на здымках фільмаў Луі Маля «Зазі ў метро» і «Прыватнае жыццё», да апошняга з якіх быў таксама суаўтарам сцэнарыя.

У 1964 годзе выступіў суаўтарам сцэнарыя і асістэнтам рэжысёра Філіпа дэ Брока на здымках фільма «Чалавек з Рыа» з Жанам-Полем Бельмандо у галоўнай ролі. Яго ж Рапно здыме ў адным з сваіх першых фільмаў — «Паўторны шлюб» (1971).

У 1973 ён зноў супрацоўнічае з дэ Брока і Бельмандо, прыняўшы ўдзел у напісанні сцэнарыя да камедыі «Цудоўны».

У 1990 годзе выходзіць самы паспяховы на сённяшні дзень фільм Раппно — экранізацыя п’есы «Сірано дэ Бержерак» Эдмона Растана, з Жэрарам Дэпардзье і Венсанам Перэсам у галоўных ролях.

У 2003 рэжысёр зноў здымае Дэпардзье ў сваім фільме — на гэты раз у «Bon Voyage».